Грамадства1414

Суд у Берасці прызнаў экстрэмісцкімі кнігі Пазняка

Суд Маскоўскага раёну Берасьця 20 красавіка прызнаў экстрэмісцкай літаратурай кнігу Зянона Пазьняка «Добрая фатаграфія», а таксама напісаную Зянонам Пазьняком і Валерам Буйвалам кнігу «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял».

Справа разглядалася па заяве Берасьцейскай мытні, перадае «Эўрапейскае радыё».

Судзьдзя Тацяна Гаргадзэ задаволіла заяву мытні.

Па два экзэмпляры кніг «Добрая фатаграфія» і «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» мытнікі забралі 27 верасьня 2015 году ў Алеся Чахольскага на беларуска-польскай мяжы.

Адказны сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ вяртаўся з Польшчы, дзе і набыў гэтыя выданьні.

Экспэртная камісія Берасьцейскай вобласьці па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі знайшла ў гэтых кнігах прыкметы праяў экстрэмізму.

Актывіст дамагаўся, каб рашэньне экспэртнай камісіі было адменена і каб яму вярнулі забраныя кнігі.

23 лютага суд прызнаў паседжаньне экспэртнай камісіі правамоцным.

«Відавочна, што гэта палітычная справа, палітычная замова. Экспэртнае заключэньне — нікчэмнае. Фактычна за сем месяцаў змаганьняў мы давялі, што экспэртная камісія складаецца з заангажаваных асобаў. Высьветлілася, што ўсе яны — сябры «Белай Русі», — сказаў «Эўрарадыё» Алесь Чахольскі.

Чахольскі мае намер абскарджваць цяперашняе судовае рашэньне аб прызнаньні экстрэмісцкімі кніг «Добрая фатаграфія» і «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял».

Кніга «Добрая фатаграфія» — зборнік эсэ пра фота, зьнятыя ў краінах Эўропы і Амэрыкі зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя і да нашых дзён. Кніга «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» — зборнік артыкулаў, успамінаў і фатаздымкаў.

Каментары14

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →