Грамадства88

Двум затрыманым раварыстам пагражае да 6 год зняволення

Раварыстам з Мінска Станіславу Канавалаву і Дзмітрыю Паліенку будзе пагражаць да 6 год зняволення за хуліганства, калі іх справы дойдуць да суду.

Паводле закрытага ўладамі цэнтра «Вясна», у мінскай гарадской міліцыі на двух удзельнікаў роварнай акцыі «Крытычная маса», якая праходзіла ў Мінску 29 красавіка і была спыненая міліцыяй, заведзеныя крымінальныя справы паводле 2 часткі 339 артыкулу Крымінальнага кодэксу. Гэта артыкул пра аказанне супраціву супрацоўніку міліцыі, які спыняе хуліганства.

Раніцай 2 мая ў мінскай гарадской міліцыі інфармацыю пра завядзенне крымінальных спраў на Станіслава Канавалава і Дьмітрыя Паліенку не пацьвердзілі, але і не абверглі.

«Звесткі ёсць, але іх трэба яшчэ ўзгадніць», — сказаў кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінска Аляксандр Ластоўскі.

29 красавіка ў Мінску былі затрыманыя больш за 10 раварыстаў, якія сабраліся на акцыю «Крытычная маса» з мэтай прадэманстраваць уладам недахопы роварнага руху па вуліцах горада. Паводле затрыманых раварыстаў, зь імі абыходзіліся вельмі жорстка, у тым ліку збівалі. Большасьць затрыманых адпусцілі, але Станіслава Канавалава і Дзмітрыя Паліенку пакінулі ў пастарунку.

Па звестках spring96.org, 30 красавіка ў кватэры Станіслава Канавалава адбыўся ператрус, у яго забралі цьвёрды дыск камп'ютара. Тады ж стала вядома пра пагрозу завядзення на раварыста крымінальнай справы за хуліганства.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць