Кіно33

«Гульня тронаў» па-беларуску: першы эпізод ужо можна паглядзець

Энтузіясты суполкі «Дармаед.by» пачалі перакладаць на беларускую шосты сэзон сэрыялу «Гульня тронаў» тэлеканалу HBO. Першы эпізод па-беларуску, «Чырвоная жанчына», ужо можна паглядзець у сацсетках. Праект, вядома, некамэрцыйны.

Як распавёў Андрусь Архіпенка, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў праекту, уласна перакладам з ангельскай займаецца адзін чалавек, а агучваньнем — каля дзесяці:

«У першай сэрыі ёсьць нестыкоўкі, бо ня ўсіх прыцягнулі да агучваньня, не паглядзелі, які голас на каго кладзецца. Таму ў наступнай сэрыі будзем рабіць невялікую ракіроўку, зараз у некаторых герояў будуць іншыя галасы».

Зблыталі ролі Брыены Тарт і Сэрсэі Ланістэр, якіх павінны былі агучваць дзьве дзяўчыны, абедзьве па імені Марына — адна мякчэйшым голасам, другая грубейшым. Надалей галасы гераінь зьбіраюцца памяняць, кажа Архіпенка.

Агучваць сэрыял па-беларуску прыдумалі ў лютым, калі Архіпенка пераагучваў трэйлер фільма «Аватар» для «Тыдня беларускай мовы». Месяц таму адшукалі аднадумцаў-валянтэраў. Энтузіясты-«дармаеды» (сярод іх напраўду ёсьць беспрацоўны, але таксама студэнтка і праграмісты) зьбіраюцца агучыць цэлы шосты сэзон (які здымаецца і паказваецца проста цяпер), а ў міжсэзоньні зоймуцца папярэднімі сэзонамі. Пераклад першага эпізоду, кажа Архіпенка, рабіўся два дні, і тры дні заняло агучваньне. Гук пісалі ў хатняй студыі Яўгена Барысіка з 8 да 12 вечара.

«Гэта самы вядомы сэрыял, ува ўсіх на слыху, — тлумачыць Архіпенка. — Таму вырашылі, што лепей пачаць зь яго, бо будзе ахопленая больш шырокая аўдыторыя. Праскоквалі нейкія думкі-прапановы зрабіць у вольным перакладзе — сем каралеўстваў «Гульні тронаў» зрабіць на Беларусь, сем абласьцей ці рэгіёнаў нібы, жартаўлівы такі пераклад. Але гэты пераклад сур’ёзны, з арыгіналу, каб захаваць усе дыялёгі. Намагаемся рабіць пераклад больш прафэсійным».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа12

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа12

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць