Здарэнні33

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі

Прэс-служба МНС паведаміла, што падраздзяленні ведамства ліквідуюць наступствы непагадзі па ўсёй Беларусі. Ратавальнікі дапамагаюць распілоўваць і прыбіраць паваленыя дрэвы, якія ўпалі з-за моцнага ветру і дажджоў.

Дуб, які ўпаў на трасу Бабруйск — Магілёў. Фота: БелТА

У Мінскай вобласці зафіксавана 13 выездаў МНС у розных раёнах, уключаючы Бярэзінскі, Валожынскі, Капыльскі, Мінскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Смалявіцкі раёны, а таксама горад Жодзіна. У Жодзіне паваленае дрэва пашкодзіла легкавы аўтамабіль.

У Віцебскай вобласці ратавальнікі 11 разоў выязджалі на прыборку дрэў ва Ушацкім, Гарадоцкім, Расонскім, Аршанскім, Полацкім раёнах і ў горадзе Віцебску. У Чашніках пашкоджаны дах шматкватэрнага дома.

У Магілёўскай вобласці было 17 выездаў, падчас якіх прыбралі каля 20 паваленых дрэў. У Магілёве таксама здымалі металічныя канструкцыі з казырка будынка.

У Гродзенскай вобласці зафіксаваны тры выпадкі дапамогі па распілоўцы дрэў у Мастоўскім і Астравецкім раёнах, а таксама ў самім Гродне.

Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

Каментары3

  • Жвір
    27.05.2026
    Што значыць натварыла ? Творыць, бо яшчэ ж не скончана. А на Пцічы ўвогуле дзьме ды дрэвы кладзе.
  • Filipp
    27.05.2026
    У мяне таксама ў суседнем двары дрэва заваліла, быў вялікі вецер.
  • Жвір
    27.05.2026
    Filipp, быў ? Чакайце, ён яшчэ ў дарозе да вас.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго90

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы2

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах1

Беларусы абмяркоўваюць, што рабіць пасля блакіроўкі Spotify, і называюць альтэрнатывы17

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Спевака Дзмітрыя Калдуна ў Расіі кінулі на $650010

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго90

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць