Усяго патроху7070

«Цукеркі ў шакаладзэ, б**дзь!» Расійская блогерка-мільённіца наведала Беларусь і высмеяла беларускую мову

Тыктокерка Гаспажа Эвелін апублікавала відэа, дзе на шляху ў нашу краіну адкрыта здзекуецца з беларускай мовы.

Скрын: gosposhaevelynlife / Tiktok

Ролік дзяўчыны выйшаў 12 мая і набраў на сёння 500 тысяч праглядаў. Тыктокерка пазначыла, што відэа старое — мяркуючы па іншых роліках, яна была ў Беларусі ў красавіку.

Тое відэа дзяўчына зняла ў цягніку, на якім ехала ў Беларусь разам з сяброўкамі. Распачынае яна яго са словаў «Мы едзем у Беларусь вось такім складам адпачываць», якія вымаўляе з оканнем — праўда, незразумела, які акцэнт яна спрабуе гэтым спарадзіраваць.

@gosposhaevelinlife

старый видос

♬ оригинальный звук - Госпожа Эвелин Лайф

Далей дзяўчаты з мацюкамі і смехам абмяркоўваюць надпісы на пакунках пячэння — не разумеюць, чаму ў беларускім цягніку, хаця яны яшчэ ў Расіі, ёсць пячэнне з надпісам «слодыч». Але найбольш блогерку насмяшыў надпіс на ўпакоўцы цукерак:

«Журавіньі цукеркі ў шакаладзэ, б**дзь!».

Шмат хто з людзей пакінуў каментары пра тое, што бачыць гэта ім было непрыемна і пра блогерку яны былі лепшага меркавання. Самы папулярны каментар пад відэа, які набраў больш за 5500 лайкаў, гучыць так:

«Навошта зневажаць чужую мову?»

Гаспажа Эвелін — так сябе называе гэтая блогерка — і раней была вядомая зусім не па інтэлектуальным кантэнце. Яе профіль у тыктоку поўны расказаў пра моднае, на думку дзяўчыны, адзенне, падарожжы і касметыку. Але нямала там і бессэнсоўных жартоўных відэа з выкарыстаннем ШІ, і простых ліпсінкаў, калі блогерка варушыць вуснамі пад музыку.

У красавіку, на праваслаўны Вялікдзень, Эвелін таксама выклала відэа з Беларусі:

«Добры дабрадзейны ранак, я цяпер снедаю ў бабчыным санаторыі ў Мінску яечкамі. Проста каб вы разумелі, мы вырашылі зладзіць сабе рэтрыт, і мы менавіта ў бабчыным санаторыі ў Мінску. Я цяпер нібыта ў СССР, гэта вельмі дабрадзейна».

@gosposhaevelinlife

не таланты, а импланты… я перепутала название

♬ оригинальный звук - Госпожа Эвелин Лайф

Чарговы ролік з нашай краіны з’явіўся ў акаўнце Эвелін некалькі дзён таму. Паводле яго, дзяўчына запісвала ў нашай краіне сваю новую песню — так, яна яшчэ і спявае, хоць песні ў яе не самыя складаныя. Напрыклад, днямі выходзіць трэк Эвелін пад назвай «Імпланты», дзе прыпеў пачынаецца словамі «Мне больш не трэба таланты, у мяне імпланты».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары70

  • Крывіч
    28.05.2026
    Маскоўская ш...ня.

    [Зрэдагавана]
  • Axel Justas
    28.05.2026
    Ну што з д...ў узяць? Замест глуздоў імпланты...

    [Зрэдагавана]
  • а мАсковский мясокомбинат Останкинский
    28.05.2026
    это создание не прикалывает?

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць