Эканоміка1010

Мільярдэр Віктар Кіслы пра Кіпр: «Цяпер мы як краіна ўпэўнена глядзім у будучыню»

«Я сябе адчуваю грамадзянінам свету — практычна на кожным кантыненце ў мяне ёсць офіс, куды я магу зайсці, і мне там будуць рады», — прызнаўся заснавальнік Wargaming Віктар Кіслы ў гутарцы з расійскім часопісам РБК. Ужо некалькі гадоў ураджэнец Мінска і выпускнік БДУ з сям'ёй жыве на Кіпры. Там жа з 2011 года знаходзіцца штаб-кватэра Wargaming.

На пачатак 2016 года колькасць супрацоўнікаў Wargaming складала 4 тысячы ў 15 офісах ў 10 краінах. У Мінску размешчаны найбуйнейшы офіс кампаніі, дзе працуе каля 2 тысяч чалавек.

Поспех анлайн-гульні World of Tanks прымусіў Кіслага адкрыць прадстаўніцтва кампаніі па ўсім свеце, і, на яго думку, ужо такая вялікая колькасць людзей «робіць Wargaming карпарацыяй».

Летась бізнэсмэн усвядоміў: вялікая колькасць людзей — гэта не толькі заклад поспеху, але праблема. Кампанія развівалася хутка, але не заўсёды эфектыўна, прызнае заснавальнік Wargaming. Таму з 2015 года кіраўніцтва зацвердзіла план рэструктурызацыі. У лютым у кампанію прыйшоў новы кіраўнік HR-дэпартамента - Джэры Прахазка, экс-дырэктар па талентах амерыканскай Riot Games, стваральніка гульні League of Legends.

Па меры пашырэння геаграфіі мяняўся і склад топ-менеджменту. Калі напачатку ў кіраўніцтве былі беларусы, расейцы і ўкраінцы, то цяпер толькі чацвёра кіраўнікоў Wargaming, уключаючы Кіслага, гавораць па-руску. У ліку астатніх — амерыканцы, брытанец, грэк-кіпрыёт, француз, карэец і фін. Кіслы называе гэты касцяк «аналагам савета дырэктараў». Сам бізнэсмэн ужо некалькі гадоў не займаецца аперацыйным кіраваннем, але ніводнае стратэгічнае рашэнне не прымаецца без яго ўдзелу.

Зараз «сумнымі рэчамі ў выглядзе выплаты падаткаў» займаюцца высокааплатныя спецыялісты, кажа Кіслы. Так, фінансавым дырэктарам кампаніі з беларускімі каранямі з'яўляецца былы аперацыйны дырэктар Barclays Bank Эндру Тынней.

У лютым Bloomberg уключыў Віктара Кіслага ў лік даляравых мільярдэраў. Агульны кошт кампаніі Wargaming, па ацэнцы агенцтва, складае каля 1,5 млрд даляраў. Кіслы пра фінансавы бок кажа неахвотна — «не гатовы раскрываць усе карты перад канкурэнтамі». Адзначае толькі, што выручка кампаніі вымяраецца «сотнямі мільёнаў даляраў». Па ацэнцы Bloomberg, Wargaming па выніку 2015 года атрымала 590 млн выручкі. Кампанія таксама не раскрывае аб'ём прыбытку, але Кіслы сцвярджае, што вялікая яго частка ідзе на развіццё бізнесу: ён называе гэта «суровым рэінвесціраваннем».

У 2013 годзе Wargaming разам з двума буйнымі інвестфондамі стала акцыянерам кіпрскага банка Hellenic. Да гэтага кампанію Кіслага вымусілі акалічнасці: на Кіпры выбухнуў фінансавы крызіс, банк замарозіў грошы ўкладчыкаў, сярод якіх аказалася і гульнявая кампанія (аб'ём завіслых сродкаў яна не раскрывае). Сёння бізнэсовец называе набыццё Hellenic «добрай фінансавай інвестыцыяй». Кіпр праявіў надзвычайную дысцыплінаванасць на палітычнай арэне, працягвае ён: усе патрабаванні тройкі ЕС, Еўрапейскага цэнтрабанка і МВФ былі выкананы, і некалькі месяцаў таму прадстаўнікі гэтых арганізацый пакінулі востраў. «Цяпер мы як краіна ўпэўнена глядзім у будучыню», — натхнёна распавядае Віктар Кіслы, пад «мы» маючы на ўвазе кіпрыётаў.

* * *

Віктар Кіслы нарадзіўся ў 1976 г. у Мінску. У 1999 г. скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «фізік-лазершчык». У 1998 годзе заснаваў кампанію Wargaming.

Акцыянеры кампаніі — Віктар Кіслы (38,5%), яго бацька Уладзімір Кіслы (25,5%), Мікалай Кацалапаў (17%) і Іван Міхневіч (17%). Самая папулярная гульня Wargaming — танкавы сімулятар World of Tanks, запушчаная ў 2010 г. Цяпер у «танчыкаў» больш за 100 млн зарэгістраваных карыстальнікаў ва ўсім свеце. Акрамя таго, фанатам марскога бою даступная World of Warships, а аматарам паветраных баталій — World of Warplanes. У 2013 г. Wargaming набыла правы на культавы брэнд Master of Orion і ў 2015 годзе анансавала выпуск абноўленай касмічнай стратэгіі Master of Orion.

Каментары10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць