Меркаванні7272

Юрый Дракахруст: Алексіевіч у «доме Чыжа»

AFP / EAST News

Навіна аб плянах нобэлеўскай лаўрэаткі купіць сабе новае жытло спарадзіла ў сацыяльных сеткаххалівар нябачанай сілы. Несувымернасьць факту і напалу, які ён выклікаў, цікавей пытаньня рацыі тых ці іншых сеткавых ваяроў.

Здавалася б, пра што асабліва спрачацца? Купіў чалавек за сумленна заробленыя грошы новую кватэру. Ну так, у доме, на нечы погляд сумнеўнай эстэтычнай вартасьці, малавысокамастацкага, так бы мовіць. Але густы — рэч даволі ўмоўная і суб’ектыўная. Калі ў Парыжы пабудавалі Эйфэлеву вежу, нямала тамтэйшых тагачасных «арбітраў элегантнасьці» напіналіся ад гневу, як такой пачварнасьцю асьмеліліся спаскудзіць сусьветную сталіцу густу і стылю. Прайшлі гады і гэта «пачварнасьць» стала сусьветным сымбалем францускай сталіцы.

Каб не хадзіць так далёка, можна паглядзець на эвалюцыю погляду на цэнтар Менску. Калісьці гэты «сталінскі ампір» моцна многіх раздражняў, зараз, з лёгкай рукі Артура Клінава, успрымаецца як вельмі стыльны помнік эпохі.

Хто ведае, можа праз шмат гадоў і збудаваньне партнэра прэзыдэнта па хакеі і зборы кавуноў, а цяпер — вязьня, стане візытоўкай беларускай сталіцы.

Зрэшты, аўтар гэтых радкоў на ролю «арбітра элегантнасьці» не прэтэндуе. Можа, і праўда гэта пачварнасьць такой і застанецца ў стагодзьдзях ці будзе ўрачыста зьнесеная ў часы эстэтычна больш вытанчаныя.

Размова не пра эстэтыку, а пра халівар. Зараз і на самай справе многія лічаць «дом Чыжа» абразай густу і сымбалем разбурэньня гістарычнага Менску. А нобэлеўскі ляўрэат сабралася купіць у гэтай «пачварнасьці» кватэру. Ці не палічыўшы пачварнасьцю ці не прыняўшы адпаведнае меркаваньне пад увагу. Але купіла бы кватэру ў «доме Чыжа», скажам, Дар’я Домрачава, таксама, дарэчы, сэлэбрыці, знакамітая беларуска, так і сотай долі такога напалу не было б.

Справа ж не ў гэтай куплі, а ў палітыцы. У нас палітыкай традыцыйна лічыцца барацьба з уладай. Выйшаў на вуліцу, выгукнуў нешта рашучае супраць уладаў, махнуў сьцягам — вось гэта палітыка. На самай справе часам і гэта таксама — яна. Але наогул-та палітыка — гэта ўплыў, улада над душамі людзей. І сутыкненьне гэтых уплываў. Вось пра гэта і халівар, які ўзьнік з пустой, на першы погляд, нагоды. Але не з пустой прычыны.

Не прэтэндую на дакладны сацыялягічны аналіз дыскусіі, да таго ж многія яе ўдзельнікі ананімныя, але наўскідку варта заўважыць, што сярод строгіх крытыкаў пакупкі Алексіевіч практычна не было людзей, якія і да яе Нобэля шанавалі талент пісьменьніцы.

Крытыкамі апынуліся тыя, хто да прэміі пры згадваньні імя Алексіевіч крывіўся. Па розных прычынах, хто па эстэтычным, а галоўным чынам — па палітыка-ідэалягічных, альбо з-за мовы, на якой напісаныя яе кнігі, альбо з-за ладу яе думак і асобы. Савецкі пісьменьнік і савецкі чалавек. Антысавецкі, але пры гэтым савецкі.

Прычым, тыя, чыё падобнае меркаваньне не пахіснуў і Нобэль, былі ў крытыцы досыць памяркоўныя, досыць млява канстатуючы — «Ага, а мы ж казалі». Але самыя гарачыя жарсьці дэманстравалі людзі, якія пасьля Нобэля «перакаваліся». Ну так, некалі фыркалі або кляймілі, але пасьля ж прызналі, «даравалі», кветкі, віншаваньні, ўзьвялі на п’едэстал. Ну так і яна ж павінна аддзячваць, стаяць на п’едэстале роўна, не тузацца і ўвасабляць тое, што хацелася б яе новым прыхільнікам. Варта заўважыць, што лаўрэатка сваім новым прыхільнікам — учорашнім ганьбавацелям была радая. Яна жывы чалавек, фіміям славы прыемны любому.

Але радая да пэўнай мяжы.

Адзін таленавіты крытык пісьменьніцы і яе кватэрнай негоцыі задаў рытарычнае пытаньне — а што, яна недатыкальная, яна гуру, якая не падлягае крытыцы? Да безумоўна датыкальная і падлягае. Але ж хіба не неафіты спрабавалі гуру зь яе і стварыць? У іх гэта не атрымалася, чым і тлумачыцца напал. Кумір аказаўся шырэйшым за ўгатаванага яму месца. Ці больш вузка. Ці ніжэй. Жывым чалавекам, словам.

Яна сваёй пакупкай паказала, што сама — той «чырвоны чалавек», пра якога піша — абвясьцілі яе крытыкі. А калі нават і так, то што? Яна нешта сваім крытыкам павінна? Яны так упэўненыя, што на самой справе не яна, а яны — ўладары дум, і іх вэрдыкт — гэта сьмяротны прысуд?

Думаю, што не ўпэўненыя. Думаю, што тут хутчэй крыўда, што не ацаніла, ня перавыхавалася пад іх дабратворным уплывам, не заняла месца зручнага, правільнага ідала. Ну так сказана ў Пісаньні — ня ствары сабе куміра. Вось гэтаму запавету і варта прытрымлівацца.

Не прэтэндую на блізкае сяброўства з пісьменьніцай і чужы канспіралёгіі, але не выключаю, што купля жылплошчы менавіта ў «доме Чыжа» было яе рашэньнем, прынятым з улікам у тым ліку і даміноўных у пэўных колах меркаваньняў наконт агідна сымбалічнага значэньня гэтага будынку. Дакладней, было рашэньнем, якое гэтыя меркаваньні дэманстратыўна ігнаравала. Маю гіпотэзу пацьвярджае інтэрвію пісьменьніцы нямецкай газэце, у якім яна сказала, як і раней казала, некаторыя непрыемныя для беларусаў, гэта значыць для нас усіх і для сябе ў тым ліку, рэчы. На інтэрвію апэратыўна адрэагаваў пільны Зянон Пазьняк, як звычайна адлучыўшы Алексіевіч ад Беларусі.

А хіба да Нобэля яна была іншай? Такой жа і была — з характарам. Гнула сваю лінію. Так і цяпер дэманструе, што не будзе закладніцай нічыіх патрабавальных чаканьняў. Клясыкі — яны такія.

Дарэчы, варта заўважыць, што беларуская ўлада адрэагавала на новы статус пісьменьніцы па-свойму лягічна і без надрыву, ўласьцівага ўдзельнікам халівару. Улада зразумела, што кашы з набэлісткай ёй не зварыць, фармальна павіншавала, раздражнёна буркнула з нагоды порцыі рэзкіх словаў у свой адрас, але ніякіх «мы так вам верылі, таварыш Алексіевіч» ад улады не прагучала. Контра і контра, варажына і варажына, але цяпер такая, з якой лепш публічна моцна не сварыцца. І ў гэтым сэнсе ўладзе нельга адмовіць у кемлівасьці, у адрозьненьні ад халіварных «крыжакоў».

Алексіевіч ні ў каго не атрымаецца выкарыстоўваць. Улада гэта зразумела адразу, варта зразумець і ўсім астатнім.

І неафітам, якія пачалі яе шанаваць пасьля прэміі, і сталым прыхільнікам. Яно, зразумела, Нобэль палітычна, ідэалягічна, духоўна — зброя масавага зьнішчэньня. Але яна — толькі ў яе руках.

І тым, хто аддае яе анафэме за куплю кватэры, не варта так моцна засмучацца і перажываць, заўтра яна абавязкова скажа што-небудзь, што ім вельмі спадабаецца. А пасьлязаўтра — што моцна не спадабаецца. Дык лепш не апынацца ў сьмешнай ролі героя вядомага анэкдоту, які па тэлефоне кіруе пераборкай бульбы — «Кепская Алексіевіч, добрая Алексіевіч».

Каментары72

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць