Усяго патроху44

У Італіі адбываецца вывяржэнне Этны — найбуйнейшага вулкана Еўропы ВІДЭА

Вулкан Этна пачаў вывяргацца на італьянскім востраве Сіцылія ў ноч на суботу, 21 мая.

Вывяржэнне доўжылася некалькі гадзін і суправаджалася выкідамі попелу і лавы.

Цяпер пагрозы для мясцовага насельніцтва няма, перадае РІА «Навіны».

Апошні раз Этна была актыўнай ў лістападзе-снежні 2015 года. Леташняе вывяржэнне стала для гэтага вулкана самым магутным за дзесяцігоддзе.

Этна — самы высокі і масіўны дзейны вулкан Еўропы. Яго вышыня над узроўнем мора складае 3 323 метры. Этна з'яўляецца 10-м па значэнні вулканам планеты.

Старажытныя верылі, што жарало Этны была кузняй Вулкана — бога агню і кавальскага майстэрства. Тут ён выкоўваў зброю і даспехі для багоў і герояў. А таксама ствараў маланкі для Юпітэра. У памагатых у Вулкана былі аднавокія цыклопы.

За апошнія 50 гадоў вулкан Этна змяніў сваю актыўнасць з гавайскага тыпу (калі утвараюцца шчолакавыя лавы, якія цякуць, і магматычныя газы, якія хутка выпараюцца) на стромбаліянскі (калі фармуецца напаўвадкі матэрыял і адбываюцца частыя выкіды газаў). Пры выбуховым вывяржэнні лававыя фрагменты выкідаюцца на тысячы метраў, затым яны выпадаюць на схіл ў выглядзе цвёрдага шлаку.

Нягледзячы на тое, што Этна вельмі актыўны вулкан, на схілах гары шмат паселішчаў і жыхары не спяшаюцца пераязджаць. Справа ў тым, што зямля каля падножжа Этны вельмі ўрадлівая. Унікальны прыродныя ўмовы, глеба і старыя вінаграднікі зрабілі Этну адным з самых цікавых вінных рэгіёнаў Італіі.

Этна таксама з'яўляецца папулярным турыстычным аб'ектам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць