Свет

ЕЦБ захаваў ключавую стаўку на рэкордна нізкім узроўні

Еўрапейскі Цэнтрабанк пакінуў базавую стаўку рэфінансавання на рэкордна нізкім узроўні ў 0% — у адпаведнасці з чаканнямі аналітыкаў. Стаўка па дэпазітах таксама не змянілася, склаўшы мінус 0,4%.

Еўрапейскі цэнтральны банк на чарговым пасяджэнні пакінуў асноўныя інструменты сваёй крэдытна-грашовай палітыкі на ўзроўні апошніх двух месяцаў. Як паведамляе рэгулятар, базавая працэнтная стаўка захавалася на нулявым узроўні, стаўка па дэпазітах — на ўзроўні мінус 0,4%, маржынальная стаўка — на ўзроўні 0,25%.

Без змен засталася і праграма «колькаснага змякчэння» (QE) па штомесячнай скупцы рэгулятарам даўгавых аблігацый з інвестыцыйным рэйтынгам, якая на пасяджэнні 10 сакавіка была павялічана з €60 млрд да €80 млрд.

На пасяджэнні 10 сакавіка ЕЦБ панізіў стаўкі і павялічыў праграму колькаснага змякчэння на фоне дэфляцыйных рызык у еўразоне. Такім чынам рэгулятар спадзяецца стымуляваць рост еўрапейскай эканомікі і разагнаць інфляцыю да прымальнага для развітых эканомік узроўню ў 2%.

Рынак чакаў, што ключавыя паказчыкі застануцца без зменаў. Цяпер аналітыкам трэба будзе дачакацца прэс-канферэнцыі кіраўніка ЕЦБ Марыа Драгі, на якой ён, як мяркуецца, агучыць прагнозы па інфляцыі і росту еўрапейскай эканомікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць