Свет44

Швейцарыя рыхтуецца да рэферэндуму аб гарантаваным даходзе: $2,5 тыс. у месяц

Швейцарыя у нядзелю стане першай краінай у свеце, якая правядзе рэферэндум наконт пытання аб увядзенні гарантаванага даходу.

У выпадку станоўчага адказу на пытанне, якое будзе зададзенае выбаршчыкам, кожнаму даросламу грамадзяніну Швейцарыі, які пражывае ў краіне, будзе гарантавана выплата памерам 2,5 тысяч швейцарскіх франкаў (2,5 тысяч даляраў) у месяц, незалежна ад таго, ці ёсць у яго праца.

Прыхільнікі гэтай ідэі паказваюць, што ў наш час лік працоўных месцаў у многіх традыцыйных галінах эканомікі пастаянна скарачаецца пад напорам рабатызацыі.

У краіне ўжо адбылося некалькі дэманстрацый у падтрымку прапановы, падчас якіх па вуліцах Цюрыха прайшлі сотні пераапранутых робатамі актывістаў, што абяцаюць вызваліць людзей ад паўсядзённага клопату.

Адзін з арганізатараў дэманстрацыі Чэ Вагнер сцвярджае, што ўвядзенне гарантаванага даходу будзе справядлівым рашэнне якія стаяць перад грамадствам праблем.

«У Швейцарыі больш за палову ўсіх прац наогул не аплачваецца - гэта праца хатніх гаспадынь, дагляд хворых і састарэлых, грамадская праца. А цяпер такая праца будзе больш цаніцца», - кажа ён.

Аднак швейцарскі рэферэндум выклікае і масу сур'ёзных пытанняў. Прыхільнікі гарантаванага даходу не ведаюць, якім чынам ён будзе фінансавацца з дзяржаўнага бюджэту.

Яны проста кажуць, што ў выпадку прыняцця прапановы парламент краіны павінен будзе разгледзець і вырашыць гэтае пытанне.

Аднак самы пераканаўчы довад супраць гарантаванага даходу, які могуць падтрымаць многія швейцарцы, быў вылучаны правай Швейцарскай народнай партыяй.

Яе прадстаўнікі заяўляюць, што Швейцарыя можа з лёгкасцю дазволіць сабе такое новаўвядзенне, але толькі не ва ўмовах адкрытага рынку працоўнай сілы. Швейцарыя мае адкрытыя межы з усімі 28 краінамі ЕС, у многіх з якіх існуе значна больш нізкі ўзровень жыцця.

Тэма іміграцыі ў Швейцарыі, як і ва ўсіх еўрапейскіх краінах, выклікае вялікія спрэчкі ў грамадстве. Швейцарцы трывожацца, што ў выпадку прыняцця новых прапаноў іх краіна прыцягне да сябе новых мігрантаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

Тульская вобласць падверглася атацы дронаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць