Асуджаныя ў Расійскай Федэрацыі украінцы Юрый Салошанка і Генадзь Афанасьеў ўжо на борце ўкраінскага самалёта і вылятаюць з Масквы ў Украіну. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Тwitter прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.
Нарешті! Юрій Солошенко і Геннадій Афанасьєв уже на борту українського літака і вилітають з Москви до України. pic.twitter.com/2KFRe0s4tH
«Нарэшце! Юрый Салошанка і Генадзь Афанасьеў ужо на борце ўкраінскага самалёта і вылятаюць з Масквы ва Украіну», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней незаконна зняволеныя ў Расіі украінцы Юрый Салошанка і Генадзь Афанасьеў напісалі прашэнне прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб памілаванні і падпісалі шэраг іншых папер, неабходных для ажыццяўлення перадачы асуджаных.
Адзначым, асуджаных у Расійскай Федэрацыі украінцаў Юрыя Салошанкі і Генадзя Афанасьева, магчыма, абмяняюць на фігурантаў справы 2 мая ў Адэсе Яўгена Мяфёдава і Алену Глышчынскую.
Каментары