Культура11

«Тройца»: Дзесяць колераў Сон‑Травы

На выходных у Менску адбылася доўгачаканая падзея: этна‑трыё прэзэнтавала запісаны ў Польшчы новы альбом. Музыкі тройчы вярталіся на сцэну пасьля авацыяў публікі, што зачакалася канцэрту.

На выходных у Менску адбылася доўгачаканая падзея: этна‑трыё прэзэнтавала запісаны ў Польшчы новы альбом. Музыкі тройчы вярталіся на сцэну пасьля авацыяў публікі, што зачакалася канцэрту.

Перш чым пісаць пра ўласна канцэрт, зазначу: пра творчасьць этна‑трыё «Тройца» пісаць вельмі складана, іх трэба слухаць. Пажадана жыўцом, але ні ў якім разе ў якасьці фону, за працай, ці за сталом. Абавязкова трэба застацца з гэтай музыкай сам на сам, калі не жыўцом, то лепш з дапамогай слухавак.

Калі месяц таму пабачыў новыя афішы, то сумневаў не ўзьнікла (няхай прабачыць Лявон Вольскі) — ідзем на «Тройцу»! Апошні раз я бачыў іх жыўцом у варшаўскім «маскоўскім» гмаху. Тады давялося чакаць Кірчука і К некалькі гадзінаў у пракуранай залі, дзе людзей было, як тых селядцоў у бочцы. Ці варта казаць, што тое чаканьне акупілася. Першы ж раз «Тройцу» пабачыў увосень 2004 году ў КЗ «Менск». Калі хто памятае, тады яны падзялілі «Казу» з «Улісам».

Абавязкова трэба застацца з гэтай музыкай сам на сам, калі не жыўцом, то лепш з дапамогай слухавак.

Сёлета «Тройца» прымусіла пахвалявацца — заплянаваны на пачатак траўня канцэрт перанесьлі на два тыдні. Набываючы за некалькі дзён да прэзэнтацыі квіткі, даведаўся, што іх засталося шмат і можна выбраць сабе месцы на любым з бальконаў. За колькі хвілінаў да пачатку заля была амаль пустая. І ня толькі ў партэры, але й на «танных» бальконах. Потым адміністратаркі паклікалі жадаючых у партэр. І здарыўся цуд — партэр запоўніўся амаль цалкам. Ня ведаю, што рабілася на бальконах, але вітальны гул, якім заля сустрэла зьяўленьне на сцэне Івана Кірчука, казаў, што слухачоў з апошнім званком значна паболела.

Распачаўся канцэрт‑прэзэнтацыя з «Чамбору» — першай на новай плытцы гурта песьні. «Добры вечар» — павітаўся Іван Кірчук пасьля аплядысмэнтаў і паведаміў, што наступнымі з новым альбомам «Тройцы» пазнаёмяцца галяндцы. Канцэрт працягнуўся. У кароценькіх перапынках паміж кампазыцыямі лідэр гурта знаёміў слухачоў з новымі песьнямі, апавядаючы невялікія гісторыі іх зьяўленьня ў рэпэртуары. Адна зь іх, сірочая, была напісаная ў экспэдыцыі ў жанчыны, якая, па словах Кірчука, «сьпявала нам ад ранку да гадзіны ночы, а потым сказала, што гэта не яе, а матчыны песьні». «Ці многія з нас могуць прыгадаць хоць адну песьню, што сьпявала нам маці?» — запытаўся музыка. Падалося, што пытаньне прагучала ня толькі да прысутных у залі.

У той вечар музыкі не абмежаваліся толькі новымі творамі. Іван Кірчук не без гонару паведаміў, што кліп на песьню «Тры янгалы» на сайце гурта паглядзелі дванаццаць тысячаў чалавек. Гэтая песьня, запісаная ў Чарнобыльскай зоне ў вёсцы Барталамееўка Веткаўскага раёну даўней, але вельмі актуальная сёньня. Слухаючы «Ой у нашым у Раю жыць весела, жыць весела, толькі некаму», ахвотна гэтаму верыш.

Кліп на песьню «Тры янгалы» на сайце гурта паглядзелі дванаццаць тысячаў чалавек

Не бяруся кранаць непасрэдна музычны аспэкт, бо то справа прафэсіяналаў. Але мне, як дылетанту, падаецца, што ў выпадку, калі Джыму Джармушу засьвярбіць зьняць нешта кшталту «Мерцьвяка», то Нэйлу Янгу варта будзе непакоіцца пра канкурэнцыю. Як ні банальна гэта прагучыць, такую музыку не сорамна паказаць замежнікам з самымі патрабавальнымі густамі. Чарговая згадка пра хуткія галяндзкія гастролі з «Сон‑травой» пасяліла ў галаве дурнаватае: «У нас — сон, у іх — трава». Думаю, шмат хто з аматараў «Тройцы» мяне зразумеюць. Тым больш, што ў той вечар проста фантастычна было аформлена асьвятленьне. Кожная песьня суправаджалася сваім спалучэньнем колераў: «Чамбор» сьвяваўся ў насычаных зялёных, з дамешкам чырвонага, тонах, «Вуціца» — сіне‑блакітных, салдацкая «Наляцелі» — натуральна, у крывавых, з густым дамешкам дыму. Дадайце сюды чароўную музыку і цудоўна адладжаны гук, і не спатрэбіцца ніякай травы, нават самай лепшай.

Прасьпяваўшы некалькі песень звыш дзесяці альбомных, музыкі сышлі за кулісы. Слухачы відавочна ссумаваліся па нячастых гасьцях, таму працяглыя авацыі мелі прадэманстраваць ня толькі ўдзячнасьць, але й жаданьне працягу. «Тройца» доўга не бавілася. Потым былі яшчэ два выхады на сцэну, у часе перадапошняга частка публікі не паверыла ў сваё шчасьце і сышла. Хтосьці папрасіў выканаць адну зь песень, на што саліст рэзонна заўважыў, што канцэрт адбываецца не ў рэстаране, і што музыкі трымаюцца распрацаванай праграмы. На разьвітаньне Кірчук засьпяваў «Журавы» і «Яблынь мая» («такі сабе беларускі гімн, бо вясёлы і пра вясну»). У трэці раз прадставіўшы публіцы бубнача Юрыя Паўлоўскага і гітарыста Юрыя Дзьмітрыева, Іван Кірчук канчаткова ў той вечар разьвітаўся са слухачамі. Наступная сустрэча, паводле сайту гурта, адбудзецца ў Віцебску 26 траўня.

Сямён Печанко

Здымкі Ігара Мацюнова

Каментары1

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады3

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

Наш выхад з Данбаса не спыніць Пуціна: Зяленскі назваў чаканні ЗША недальнабачнымі2

Многія мужчыны з гадамі страчваюць сваю Y-храмасому. Гэта скарачае ім жыццё

У Маскве падарвалі трох паліцэйскіх4

У Турцыі падчас футбольнага матча мяч трапіў у чайку. Але загінуць птушцы не далі

Антарктыда мае «гравітацыйную дзірку». Што гэта такое і ці нясе пагрозу планеце?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады3

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць