Ryanair ладзіць найбуйнейшы распродаж у гісторыі: 1 000 000 авіяквіткоў па Еўропе ад €9,99
Кіраўнік ірландскай авіякампаніі Ryanair Майкл О'Ліры заявіў, што нягледзячы на тое, што 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад з ЕС, лаўкостары гатовы правесці найбуйнейшы ў гісторыі распродаж білетаў.

Перавозчык прадае адзін мільён авіябілетаў па кошце ад €9.99 у адзін бок.
Купіць квіткі па акцыі можна з 2:00 24 чэрвеня па 2.00 25 чэрвеня па мінскім часе. Палёты па акцыі пройдуць з кастрычніка па снежань
У кошт уваходзіць: правоз ручнога багажу, усе дадатковыя паслугі: рэгістраванне багажу, харчаванне на борце — аплачваюцца асобна.
Поўны спіс напрамкаў па акцыі можна знайсці па гэтай спасылцы.
Зразумела, квіткі па такіх цэнах ёсць толькі на некаторыя даты і далёка не ў кожным месяцы і колькасць месцаў па акцыі абмежавана.
Каментары