Свет11

Беларус стане губэрнатарам Стаўрапольскага краю Расеі

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў ураджэнца Беларусі Валера Гаеўскага на пост губэрнатара Стаўрапольскага краю.


Валеры Гаеўскі

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў ураджэнца Беларусі Валерыя Гаеўскага на пост губэрнатара Стаўрапольскага краю

.

Экс‑губэрнатар Стаўрапольля Аляксандар Чарнагораў ахарактарызаваў Гаеўскага як «сур’ёзнага палітыка» і «моцную асобу, добра вядомую ў краі».

Валерый Гаеўскі нарадзіўся ў 1958 годзе ў Петрыкаве Гомельскай вобласьці. У 1980 скончыў Маскоўскі геолягаразьведачны інстытут па спэцыяльнасьці «горны інжынэр». Працоўны шлях пачынаў памочнікам бурыльшчыка ў Жалезнаводзку Стаўрапольскага краю. У 90-х пачаў палітычную кар’еру.

З 1996 году Гаеўскі займаў высокія пасты ва ўрадзе рэгіёну, працаваў на пасадзе намесьніка старшыні ўраду краю, пасьля міністра фінансаў рэгіёну. У 2006 годзе стаў намесьнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта ў Паўднёвай фэдэральнай акрузе.

Газэта «Коммерсант» згадвае, што на пачатку 90‑х Валер Гаеўскі працаваў у камэрцыйных структурах, у прыватнасьці, трымаў брокерскую кантору на Маскоўскай фондавай біржы.

Спадар Гаеўскі жанаты й выхоўвае трох дзяцей.

Паводле kavkaz-uzel.ru

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава1

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць