Нерухомасць1313

Беларус хоча адкрыць ферму цвыркуноў і прапануе ўжываць іх у ежу ФОТА

Цвыркуны – новая галіна бізнэсу па ўсім свеце. Іх выкарыстоўваюць у якасці кармоў, а адходы — у якасці ўгнаенняў.

Новым трэндам у такім «аграбізнэсе» стала ўжыванне іх у ежу. Ужо сёння ў Еўропе і ЗША можна пабачыць муку і батончыкі з цвыркуноў. Сяргей Макараў трэці год вырошчвае гэтых насякомых, а таксама плануе адкрыць цэлую ферму.

«Я паўтара года працаваў ва Украіне на тэлебачанні. Выпадкова аднойчы паглядзеў па Discovery праграму «Dirty Jobs» («Брудная праца»). І там у адной з серый распавядалі пра ферму цвыркуноў. І мяне так натхніла гэтая перадача, што я проста пайшоў ды набыў пяць цвыркуноў. Вядома ж, у мяне адразу нічога не атрымалася і яны памерлі праз тры дні. З часам я пачаў будаваць спецыяльныя інкубатары, утрымліваць насякомых у спецыяльных тэмпературных умовах і правільна карміць іх. Паколькі я жыў з жонкай і дзіцём, я захоўваў іх у бацькоўскім доме ў сваім пакоі. Маці была ў шоку, бо яны размножыліся і пачалі поўзаць па ўсёй кватэры. Сёння яны там і жывуць, але я за імі сачу і, паколькі не маю патрэбных дакументаў, проста раздаю іх усім ахвотным».

Важныя цвыркуны

Ёсць вялікая колькасць цвыркуноў, але разводзяць тры віды: бананавыя, хатнія і чорныя-двухплямістыя. Я гадую бананавых, бо яны ніколі і нічым не хварэюць. Сёння іх выкарыстоўваюць дзе толькі можна.

Напрыклад, цвыркуны надзвычай папулярныя ў рыбакоў. 80% амерыканскіх фермаў, якія вырабляюць гэтых насякомых, гандлююць у сферы рыбалоўства. У нас жа раней лавілі на конікаў, але ж цвыркуны лепшыя! Самы галоўны плюс – яны вялікія і з крыламі, таму імі добра будзе лавіць на нахлыст.

Таксама іх ядуць экзатычныя жывёлы накшталт павукоў, яшчарак.

Нарэшце – цвыркуновы памёт. Ён найлепшы па азотнай насычанасці. Таксама цвыркуноў перамолваюць на камбікорм для перапёлак і цацарак. Але мне больш падабаецца тэма з ўжываннем цвыркуноў у ежу. Гэта жывёльны бялок, нуль тлушчу і ўвогуле добры аналаг спартыўнага харчавання. Толькі ў цвыркуновай муцэ ўтрымліваюцца ўнікальныя амінакіслоты. Таксама ў іх складзе прысутнічае вельмі важны вітамін B12, разам з кампанентамі, з якімі добра засвойваецца. Гатаваць іх вельмі проста. Дастаткова проста некалькі дзён патрымаць іх без ежы, а пасля проста смажыць ці правесці тэрмічную апрацоўку. Больш нічога не трэба, бо ў мяне яны знаходзяцца ў стэрыльных умовах.

Выгадны бізнэс

Я вяду перамовы пра бізнэс у Беларусі. Але для ўсіх гэта новы рынак і ніхто не бачыць у гэтым перспектывы. У адной з фірм мне ўвогуле сказалі, што калі яны зробяць, напрыклад, партыю пратэінавых батончыкаў з цвыркуноў, то пасля ім давядзецца выкінуць усё абсталяванне. Але, па сутнасці, там няма нічога брыдкага – цвыркуновая мука, арэхі, мёд і астатнія натуральныя кампаненты. У Еўропе ўжо існуе ферма для гадавання цвыркуноў для рэстаранаў, у Фінляндыі хлопцы робяць батончыкі з іх. У нас на рынку зараз адзін цвыркун каштуе каля 0,1 рубля. На порцыю корма для таго ж хамелеона набываюць 100 цвыркуноў на тыдзень, для павука – 10. Жывуць яны нядоўга – 2 месяцы. Праз месяц пасля нараджэння самкі з самцамі спарваюцца і самка адкладае яйкі. Карміць таксама проста – на 10 тысяч цвыркуноў трэба пачак аўсянкі, тры пачкі гамаруса (бялок, каштуе 18 тысяч за пачак), 2 кг мукі і літр вады. Ну і падтрымліваць тэмпературу +24 градусы і патрэбную вільготнасць. Пры гэтым адна самка ў сярэднім адкладае 200 яек з выжывальнасцю 90%.

Пра рэгістрацыю

Справа ў тым, што з такім бізнэсам нерэальна прайсці ні адну санстанцыю. Ёсць правіла, паводле якога не павінна быць ніякіх насякомых, і на ім мая ферма «правальваецца». То бок калі я напішу пра мэтавае прызначэнне памяшкання, то будзе так: «Цвыркуновая ферма. Што разводзіце? Насякомых. Да пабачэння!» Але мне тэлефануюць шмат людзей, попыт ёсць. Але я не магу прадаваць, бо незарэгістраваны. Толькі сёлета ў нас адкрылася магчымасць разводзіць насякомых і плаціць падатак прыкладна як пчалаводы. Але санстанцыя паправак не ўносіла, таму адкрыць я нічога не магу, бо пакуль усіх даведак не атрымаеш, цябе не аформяць у падаткавой.

Пра ферму

Я запусціў краўдфандыг на ulej.by, але бачна, што ідэя для Беларусі трошкі нерэальная. Зараз я размаўляю з нашым мінскім заапаркам. Я збіраюся адкрыць там ферму, дзе спачатку буду рабіць корм для жывёл. Я вырашыў абраць тэрыторыю заапарку, бо там я змагу развівацца. Там можна будзе зрабіць і розныя рэчы для рыбалоўства, угнаенні, ежу для людзей… З цвыркуноў жа можна рабіць і сувеніры — напрыклад, заліваць у пластык. Чакаю адказу і спадзяюся, што справы пойдуць угару.

Каментары13

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве12

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі8

Праз санкцыі беларускія півавары не могуць выпускаць бляшанкавае піва ў пінтах1

Жанна Нямцова расказала пра раман з расійскім шпіёнам Пабла Гансалесам8

Прапаганда анансавала сюжэт з былым добраахвотнікам Васілём «Пацуком» Верамейчыкам, запісаны ў гатэлі8

Памерла Любоў Сівурава1

Кіроўца маршруткі высадзіў жанчыну з трохгадовым дзіцём, бо яна аплаціла праезд толькі за сябе. Ці законна гэта?10

Трамп прыпыніў усе праграмы дапамогі ЗША іншым краінам8

Лукашэнка сказаў, што яму спадабаўся «Сярожа Сыранкоў»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →