Свет1313

Ва Украіне знеслі палову помнікаў Леніну

З часоў Еўрамайдану ва Украіне дэмантаваныя 1018 помнікаў Леніну, але яшчэ прыкладна столькі ж засталося, паведаміў віцэ-прэм'ер краіны Вячаслаў Кірыленка.

У Запарожжы быў самы вялікі помнік Леніну, а цяпер няма

«Па стане на сёння, пачынаючы з памятнага 8 снежня 2013 года, калі ў Кіеве рэвалюцыйным народам быў скінуты помнік Леніну, які сімвалізаваў імперскі гнет Украіны з боку Расіі, па ўсёй краіне дэмантаваныя 1018 помнікаў Леніну плюс 148 помнікаў і манументаў іншым савецка-партыйным дзеячам», — распавёў намеснік кіраўніка ўрада ў эфіры «Украінскага радыё».

Паводле яго слоў, ва Украіне застаецца яшчэ прыкладна ж столькі помнікаў Леніну — больш за тысячу.

Закон аб дэкамунізацыі, які ўкраінская Рада прыняла вясной 2015 года, прадугледжвае ў тым ліку знос помнікаў камуністычным правадырам.

У сакавіку 2016 года ў горадзе Запарожжа на поўдні Украіны быў знесены самы вялікі з устаноўленых у краіне помнікаў Уладзіміру Леніну.

Акрамя таго, у многіх частках Украіны адмаўляюцца ад найменняў, звязаных з рэвалюцыянерамі і дзеячамі савецкай дзяржавы — мяняюць як назвы вуліц і плошчаў, так і саміх населеных пунктаў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай25

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме20

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію17

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў17

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай25

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць