Грамадства2525

Беларус-баявік з «ЛНР»: «Я вярнуся ў Беларусь, каб разганяць майдан»

«Я супраць усіх вось гэтых, хто па-беларуску размаўляе. Нічога добрага зь імі ня будзе», заявіў беларус-баявік так званай ЛНР карэспандэнту Свабоды.

На мінулым тыдні Свабода пісала, што блогера Антона Матольку выклікалі ў Магілёўскае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю ў якасьці сьведкі. Раней Матолька неаднаразова зьвяртаўся да праваахоўнікаў з мэтай высьветліць, чаму летась тыя спачатку затрымалі, а пасьля адпусьцілі беларуса-баевіка ЛНР Івана Яравога.

Упершыню пра 27-гадовага нараджэнца Магілёўшчыны, які паехаў ваяваць на Данбас на баку сэпаратыстаў пад пазыўным «Пушкін», паведаміла дзяржаўная газэта «СБ Беларусь сегодня» у нумары ад 11 лютага 2016 году. Аўтар артыкулу «Гастарбайтары вайны» падкрэсьлівае: зьвесткі дакладныя, бо былі атрыманыя з міліцэйскіх даведак.

Яравы распавёў у інтэрвію Свабодзе, як ў Магілёўскім СІЗА сьледчы ставіўся да яго «па-чалавечы»: прыносіў ежу, дазваляў гуляцца ў кампутарныя гульні. Праз тыдзень Івана выпусьцілі пад расьпіску, што ён ведае пра крымінальную адказнасьць за наёмніцтва.

Нагадаем, у чэрвені Магілёўскі УБАЗ адрэагаваў на запыт Антона Матолькі наконт баевіка. Паводле міліцыянтаў, Іван Яравы не ўтрымліваўся ў Магілёўскім СІЗА ў пэрыяд з 01.01.2014 па 26.02.2016, і на яго не была заведзеная адпаведная крымінальная справа.

Пасьля публікацыі Свабоды «Пушкін» сам па тэлефоне выйшаў на сувязь з нашым карэспандэнтам.

«Канечне, я быў у СІЗА! А як вы думаеце, адкуль тады ў «СБ» пра мае існаваньне даведаліся? — кажа Іван. — І калі мяне адтуль выпусьцілі, ніякага асаблівага дакумэнту не далі. Проста паставіў подпіс…»

Цяпер «Пушкін» вярнуўся ў Луганскую вобласьць пасьля лячэньня ў расейскім шпіталі і працягвае ваяваць, аднак не ўдакладняе назву ўзброенага фармаваньня.

На пытаньне, ці зьбіраецца ён у будучыні вяртацца на радзіму, «Пушкін» адказвае:

«Вярнуся, калі ў Беларусі пачнецца майдан, буду разганяць. Я супраць усіх вось гэтых… хто па-беларуску размаўляе. Нічога добрага зь імі ня будзе. А пакуль за 300 мэтраў ад нас — пазыцыі ўкраінцаў. Я іх бачу».

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць