Грамадства33

На з'ездзе ЛДП вылучана 110 кандыдатаў у дэпутаты

На 16-м (пазачарговым) з'ездзе Ліберальна-дэмакратычнай партыі 16 ліпеня ў Мінску ад партыі вылучана 110 кандыдатаў у дэпутаты — па адным на кожнай з выбарчых акруг, паведамілі ў прэс-службе ЛДП.

З'езд, прысвечаны вылучэнню кандыдатаў, праходзіў у закрытым для прэсы рэжыме. Як патлумачыў на прэс-канферэнцыі 9 ліпеня першы намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч, звязана гэта з тым, што з'езд носіць тэхнічны характар з галасаваннем па кожнай кандыдатуры.

На з'ездзе таксама зацверджаны адзіны тэкст выступлення кандыдатаў ад арганізацыі па тэлебачанні і радыё ў перыяд агітацыйнай кампаніі і перадвыбарная праграма «За Моцную Беларусь!».

Згодна з праграмай, ЛДП на парламенцкіх выбарах будзе выступаць за незалежнасць і суверэнітэт краіны, недапушчэнне скажэння ці перапісвання гісторыі ад Полацкага княства да Рэспублікі Беларусь, падтрымку беларускай мовы і культуры, рэгіянальнае развіццё і пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў улады.

У знешнепалітычным блоку праграмы падкрэсліваецца, што парламенцкая актыўнасць павінна ўзмацніць ролю краіны на міжнароднай арэне, шматвектарнасць не павінна ісці ў разрэз з нацыянальнымі інтарэсамі. «ЛДПБ упэўнена заяўляе, што лепшай формулы выбудоўвання міжнароднай палітыкі, чым: Захад — наш Партнёр, а Расія —парламенцкі Саюзнік, пакуль няма і ў агляднай будучыні не прадбачыцца», — адзначаецца ў праграме.

Партыя таксама выступае за стварэнне «магутнага інфармацыйна-прапагандысцкага рэсурсу, які павінен на ўсіх папулярных замежных мовах даносіць сусветнай грамадскасці пазіцыю нашай краіны, лабіраваць нашы інтарэсы і ствараць пазітыўны вобраз, дапамагаючы замежнікам пераадолець навязаныя стэрэатыпы».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць