Эканоміка

«Трайплу» працягнулі яшчэ на 3 гады тэрміны здачы жылля для вайскоўцаў

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №286 ад 25 ліпеня зноў падоўжыў тэрміны будаўніцтва жылля для вайскоўцаў і аб'ектаў для Міністэрства абароны, якое ажыццяўляецца ў рамках інвестыцыйнага праекта кампаніі «Трайпл».

Тэрміны завяршэння будаўніцтва неабходных ваеннаму ведамству аб'ектаў нерухомасці перанесены з 2016 на 2019 г., увод у эксплуатацыю жылых дамоў, уключаючы дамы падвышанай камфортнасці і тыпавых спажывецкіх якасцяў, а таксама аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры да іх — з 2025 на 2030-ы, службовага жылля для вайскоўцаў (100 тыс. кв. м) — з 2019 на 2022 год.

Першапачаткова указам №337 ад 2008 года кампанія «Трайпл» павінна была ў 2009—2015 гадах пабудаваць для беларускіх вайскоўцаў 210 тыс. м2 жылля, але пазней аб'ём быў скарэкціраваны, бо скарацілася колькасць вайсковых часцей, перадыслакацыю якіх павінна забяспечыць кампанія Юрыя Чыжа і Уладзіміра Япрынцава. Гэта воінскія часці ў Мінску і ў Мінскім раёне, перадыслакацыю якіх кампанія павінна ажыццявіць за кошт уласных сродкаў, а затым бязвыплатна перадаць дзяржаве збудаванае жыллё. У якасці кампенсацыі за гэта «Трайпл» атрымаў права забудаваць вызваленыя вайскоўцамі зямельныя ўчасткі.

Паводле дадзеных за мінулы год, «Трайпл» для вайскоўцаў пабудаваў два 83-кватэрныя службовых жылыя дамы ў Гродне (у 2010 і 2011 гадах), 108-кватэрныя дамы ў Лідзе (у 2012 годзе) і Баранавічах (2013 год), тры 40-кватэрныя дамы ў Мар'інай Горцы (у 2012 і 2015 гадах), а таксама 72-кватэрны дом у Жодзіне (у 2015 годзе).

У перспектыве кампанія плануе пабудаваць яшчэ адзінаццаць дамоў на адну тысячу кватэр. Службовае жыллё могуць атрымаць вайскоўцы, якія праходзяць службу ў Валожыне, Слоніме, Асіповічах, Калодзішчах, Брэсце, Барысаве, Старых Дарогах, Навагрудку, Фаніпалі.

Імаверна, планы па ўводзе жылля адкарэктавалі не толькі затрыманні Юрыя Чыжа і Уладзіміра Япрынцава, але і агульная неспрыяльная сітуацыя на рынку будаўніцтва і нерухомасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць