Грамадства44

На рэканструкцыю аўтадарогі Мінск—Гродна Сусветны банк выдзяляе $250 млн

Сусветны банк выдзяляе 250 млн. долараў на рэканструкцыю аўтадарогі М6 Мінск — Гродна, паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка (СБ) у Беларусі Ян Чул Кім 29 ліпеня падчас цырымоніі пачатку работ па рэканструкцыі аўтадарогі.

Паводле яго слоў, гэта самы буйны праект з удзелам Сусветнага банка ў Беларусі.

Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, удзел у цырымоніі ўзялі намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін і першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

Кіраўнік прадстаўніцтва падкрэсліў, што беларускія падрадчыкі выйгралі конкурс у праекце, які фінансуецца Сусветным банкам, на будаўніцтва аўтадарогі. І беларускія падрадчыкі выступілі ў якасці генпадрадчыка. «Раней банк працаваў над мадэрнізацыяй аўтадарогі М5. Практычна 99% работ па яе рэканструкцыі выконвалі беларускія кампаніі», — адзначыў Ян Чул Кім. Паводле яго слоў, беларускія кампаніі могуць адпавядаць самым высокім стандартам і патрабаванням, якія прад`яўляе Сусветны банк у сваіх праектах.

Пры рэалізацыі праекта па рэканструкцыі аўтадарогі М6 будуць прымяняцца самыя сучасныя тэхналогіі, якія прымяняліся пры мадэрнізацыі дарогі М5, сказаў Ян Чул Кім, напрыклад сістэма дынамічнага ўзважвання. Яе ўстаноўка дазволіць узважваць грузавы аўтатранспарт без яго спынення.

Завяршыць работы плануецца ў верасні 2018 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка15

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка15

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць