Усе вайскоўцы, якія былі на борце збітага ў Сірыі расійскага верталёта Мі-8, загінулі. Пра гэта са спасылкай на звесткі Мінабароны паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў.
«Загінулі гераічна, таму што спрабавалі адвесці машыну з тым, каб мінімізаваць ахвяры на зямлі», — сказаў Пяскоў.
Раней прэс-служба Мінабароны РФ паведаміла, што на борце збітага ў сірыйскай правінцыі Ідліб верталёта знаходзіліся пяць чалавек: тры члены экіпажа і два афіцэры расійскага Цэнтра прымірэння варагуючых бакоў у Сірыі.
Site of the Russian helicopter immediately after the crash. Carried 2 pilots, 3 passengers. Obviously, no survivors pic.twitter.com/EssjmAVm2s
Каментары