Усяго патроху55

Гавары са мной па-корнску

Актывісты карнуольскага нацыянальнага руху, здаецца, такі дамовіліся, на якім варыянце правапісу «роднае мовы» трэба вучыць дзяцей у школках. Ад пачатку ХХ ст, як сталі адраджаць корнскую мову, гэтых варыянтаў назьбіралася ажно 4.

У ХІХ ст корнская мова — адна з кельцкіх, побач з брэтонскаю і ўэльскаю, ужо лічылася ў Брытаніі мёртваю. Ангельцы нават адмысловую мартыралёгію гэтай мовы склалі. Нібыта апошні карнуэлец, што ня ўмеў па‑ангельску, Чэстэн Марчэнт, памёр у 1676 г, а апошняя «прыродная» носьбітка корнскае мовы, Доні Пэнтрыт, спачыла ў 1777 г.

А мела ж корнская мова у Сярэднявеччы славу і гонар! Пісаліся на ёй раманы, п’есы, жыцьці сьвятых і прыватныя дзёньнікі. Сьмяротны ўдар нанесла корнскім гаворкам Рэфармацыя, якая завяла парадак правіць у цэрквах службы па‑ангельску.

Корнскія адраджэнцы ХХ ст, мяркуючы па ўсім, сьціпласьцю і рэалізмам не вылучаліся. Першы варыянт рэканструяванай граматыкі яны назвалі: «Адзіная Корнская», Kernewek Unyes. Праз колькі дзесяткаў гадоў іншы лінгвіст прыдумаў варыянт «Сучасная Корнская», Curnoack Nowedga, за ім прыйшла чарга «Агульнай Корнскай» і «Перагледжанай Адзінай Корнскай».

Няма межаў у лінгвістычнае фантазіі. Адно, што разумець гэтыя пошукі зараз здольна ўсяго каля 1 % насельніцтва Карнуола, колькі тысяч чалавек. А спраўна гаворыць па‑корнску яшчэ меней — чалавек 300.

Паводле Susvet.Info, «Музейний простір України».

У ілюстрацыі выкарыстана фота madnzany

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску30

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў17

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску30

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць