Спорт44

Расклад выступаў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа на сёння, 6 жніўня

У другі дзень Алімпіяды-2016 беларусы стартуюць у пяці відах спорту. 6 жніўня будуць разыграны 12 камплектаў узнагарод, аднак нашы суайчыннікі (усе, акрамя веласіпедыстаў) будуць выступаць у папярэдніх раўндах — у гэтых відах барацьба за медалі пойдзе пазней.

6 жніўня, пройдуць папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Беларусь 5» (наступныя трансляцыі таксама на гэтым тэлеканале), пачатак у 14.30.

У 16.30 можна будзе пабачыць старт беларусаў у спартыўнай гімнастыцы (будзем заўзець за Андрэя Ліхавіцкага), веласпорце (выступяць Васіль Кірыенка і Канстанцін Сіўцоў, трансляцыя велагонак працягнецца ў 21.30), працягнуцца папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні.

У 20.30 пакажуць настольны тэніс, Аляксандра Прывалава згуляе з Недай Шахсавары з Ірана. У 21.45 Вікторыя Паўловіч сустрэнецца з кімсьці з тых, хто пройдзе з папярэдняга раўнда.

У ноч з суботы на нядзелю свой першы матч правядзе жаночая баскетбольная зборная Беларусі. Яна сустрэнецца з камандай Японіі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Беларусь 5», пачатак у 01.40.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка8

Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны2

Дыслексія ў дзіцяці: якія прыкметы бацькам трэба не прапусціць?

У беларускіх крамах з'явіліся турэцкія чорныя кавуны. Якія яны на смак6

Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек4

«Лакацыя скача па зусім розных месцах, з машынай быў бы піпец». Што кажуць беларусы, якія наведваюць Расію17

Іспанія адмовілася ад скандальнага плана пабудаваць першую ў свеце ферму па развядзенні васьміногаў9

Старыя карпусы завода «Луч» у Мінску перабудуюць пад бізнэс-цэнтр і медкомплекс. Праект вынесены на абмеркаванне

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць