Спорт1111

Лятаў пад бамбёжкі ў Бялград, атрымаў прыз за высакародную гульню: пяць фактаў пра Уладзіміра Самсонава

Майстра малой ракеткі Уладзімір Самсонаў заняў на Алімпіядзе 4-е месца. У гульні з японцам Юнам Мізутані ён прайграў з лікам 1-4 і застаўся без медаля. Аднак у любым разе ўся Беларусь перажывала за спартсмена, які, нягледзячы на траўму, біўся да апошняга.

«НН» сабрала цікавыя факты з біяграфіі Уладзіміра Самсонава.

30 гадоў у спорце

На сёння Уладзіміру Самсонаву 40 гадоў. Ён мінчук, а настольным тэнісам стаў займацца ў сем гадоў у Цэнтры настольнага тэніса ў трэнера Аляксандра Пяткевіча. Яго жонка трэніравала таксама вядомых сёстраў Паўловіч.

Уладзімір Самсонаў — рэдкі па працягласці кар’еры спартыўны доўгажыхар. Першыя ягоныя сур’ёзныя спаборніцтвы прайшлі… ў 1987 годзе! Гэта быў юнацкі чэмпіянат Еўропы ў Афінах па настольным тэнісе. Самсонаў кажа, што быў тады нашмат меншы за сваіх апанентаў. Тым не менш узяў бронзу ў асабістым турніры.

Аднойчы ўдарыў трэнер

Аляксандр Пяткевіч у свежым інтэрв’ю «Прессболу» прызнаецца, што аднойчы ўдарыў Уладзіміра Самсонава, за што яму цяпер сорамна.

«За ўсё жыццё я адзін раз Валодзю ўдарыў. Не балюча, вядома. Але ён пакрыўдзіўся моцна. І, дарэчы, да гэтага часу не забыўся. Неяк Вова кажа: «А вось памятаеце, вы мяне ўдарылі? Лічу, што гэта было несправядліва». — «Памятаю…» Пасля таго выпадку я падобнай меры да Валодзі не ўжываў. Таму што яго нельга было чапаць. А іншыя хлопцы нармальна ўспрымалі, калі іх лупасілі, каб настроіць на гульню. Ніякіх праблем! Цяпер гэта ўспамінаеш і думаеш: «Божа мой, якімі ж ідыётамі мы былі!» Лічылі, што гэта педагагічны прыём, каб дапамагчы гульцу…»

Рамантычная гісторыя кахання

Жонка Самсонава — сербка Наташа Нам. Яны пазнаёміліся ў 1998 годзе ў Бялградзе на тэнісным турніры. Пасля пачалася вайна ў Югаславіі.

Уладзімір, рызыкуючы ўласным жыццём, прыляцеў у Бялград. Гэта было акурат тады, калі горад падвяргаўся бамбёжкам. У хуткім часе Наташа змагла з’ехаць да Уладзіміра. Больш пара не расстаецца. Самсонаў кажа, што з кожным годам іх каханне становіцца больш моцным.

У пары двое сыноў. У адным з інтэрв’ю спартсмен казаў, што яны добра разумеюць беларускую мову. Сям’я жыве ў Іспаніі, у Гранадзе. У Мінск прыязджае нячаста, каб наведаць бацьку.

Быў першай ракеткай свету

Самсонаў адзін з нямногіх еўрапейскіх майстроў малой ракеткі, хто кідае выклік азіяцкай сістэме настольнага тэніса. Кітайцы, японцы, тайванцы, ганконгцы дзесяцігоддзямі дамінуюць у гэтым спорце. У 1998 годзе Самсонаў зрабіў амаль немагчымае: ён стаў першай ракеткай свету. Хай пратрымаўся нядоўга, але ў гісторыю ўвайшоў назаўсёды.

Потым ён на працягу 15 гадоў не пакідаў топ-10 найлепшых тэнісістаў свету. Цяпер ён зноў сярод наймацнейшых (№9).

Самсонаў трохразовы ўладальнік Кубка свету, шасціразовы чэмпіён Еўропы. А вось на Алімпіядах, хоць і выступае ўжо ў шосты раз, да такіх вяршынь, як сёлета, яшчэ не ўзбіраўся.

Прыз за высакароднасць

Міжнародны алімпійскі камітэт узнагародзіў Уладзіміра Самсонава прызам «Фэйр плэй» за высакароднасць у спорце. У фінале аднаго прэстыжнага турніра ў Францыі Самсонаў сустракаўся з расейцам Смірновым. Падчас вырашальнага розыгрышу мяч чыркнуў аб стол, беларус ужо імкнуўся павіншаваць суперніка, але суддзя не заўважыў дотыку і аддаў бал Самсонаву. Беларус спрабаваў давесці, што насамрэч прайграў, але суддзя яму не даў веры.

Пасля гэтага Самсонаў дэманстратыўна прайграў два наступныя мячы. Як казаў трэнер Самсонава, такія выпадкі для Уладзіміра не былі рэдкасцю. Ён не чапляецца за судзейскія памылкі і не спрабуе перамагчы любой цаной. Уласнае добрае імя для Самсонава — не пусты гук. Таму беларус і карыстаецца ў свеце спорту ўсіхняй павагай.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць