Меркаванні4848

Ліст чытача: віцебскія фальсіфікатары 

Ніколі не выжывае той народ, які ўспрымае трактоўку сваёй гісторыі вачыма суседа.

Ніцшэ

З 24 па 26 чэрвеня Віцебск шумліва адзначыў чарговы раз свята горада — «Віцебску — 1042!».

Да гэтага свята прымеркавалі ўрачыстае адкрыццё помніка наўгародскаму князю Аляксандру Неўскаму з жонкай, «віцебскай князёўнай Аляксандрай», і сынам Васілём.

Гісторыя з узвядзеннем помнікаў чужынцам у горадзе пачалася ў 2009 годзе, калі аддзел культуры гарвыканкама абвясціў конкурс на найлепшы праект помнікаў кіеўскай княгіні Вользе і князю Аляксандру Неўскаму. Пры гэтым ніякага летапіснага абгрунтавання мэтазгоднасці такога праекта для горада не існуе. Усе абгрунтаванні былі пабудаваны на хлусні.

Навукоўцы, журналісты, неабыякавыя да гісторыі Беларусі з абурэннем выкрывалі хлусню віцебскіх чыноўнікаў. Згодна з Наўгародскім летапісам, вядома, што князь Аляксандр Неўскі ў 1239 годзе браў шлюб з дачкой полацкага князя Брачыслава князёўнай Параскевай, вянчанне адбылося ў горадзе Таропец. Але віцебскім аматарам расійскай міфалогіі вельмі карцела ўзвесці сваіх куміраў на п'едэсталы. Усялякія версіі даводзіліся віцебскімі міфаплётамі. Канчаткова выдумалі неіснуючую віцебскую князёўну Аляксандру. Па іх версіі, князь Аляксандр Неўскі вызначыўся вайсковымі перамогамі над літоўцамі (гэта значыць, нашымі продкамі), а Віцебск ён аднойчы наведаў пасля чарговай бітвы з «літоўцамі» (пад Усявятамі), каб забраць свайго сына Васіля. Як сын апынуўся ў Віцебску, летапіс хлусні маўчыць.

Трэба адзначыць, што толькі дзякуючы Аляксандру Косінцу, які пры канцы 2009 года быў прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама, у горадзе з'явіўся ў 2014 годзе помнік славутаму князю Віцебска і нашай дзяржавы ВКЛ Альгерду. А Косінец прымусіў гарадскіх чыноўнікаў найперш узвесці помнік князю-ваіцелю Альгерду. Міфічнай «заснавальніцы горада» княгіні Вользе адвялі пакуль месца на пляцоўцы комплексу «Залатое кола Віцебска «Дзвіна» ў выглядзе драўлянай 3-метровай скульптуры.

2016 год абвешчаны Годам нацыянальнай культуры Беларусі. Але віцебскія гарадскія кіраўнікі цынічна ігнаруюць нясмелыя намаганні рэспубліканскіх улад па нацыянальным адраджэнні, бо яны выхаваныя на прынцыпах сумнавядомага Мураўёва-вешальніка: «что не доделал рассійскій штык, то доделает русская школа». 

Годзе нам сілу прыблудаў вялічыць
Дзецьмі, багаццем радзімай зямлі!
Нашы загоны даўно ўжо нас клічуць,
Нашы загоны, што зеллем зраслі.

Досыць ішлі на чужым павадку мы
Доўгія векі бязь веры ў сябе;
Мы ўжо ня тыя, — інакшыя думы
Выраслі з намі, завуць к барацьбе.

<…>

Годзе нам есці аб’едкі і косці,
Злыбядзе ўсякай паклоны дарыць!
Гаспадары мы ў сябе, а не госці,
Час к панаванню нам след церабіць!

Каментары48

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Gucci зрабіў прадстаўніком брэнда Арыну Сабаленка?6

Не вытрымаў. Літоўскі дзеяч, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь, трапіў у рэанімацыю4

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць