Спорт1717

Пачынала ў лёгкай атлетыцы, удзельнічала ў хурале — цікавыя факты пра першую беларускую медалістку Дар’ю Навумаву

Першай беларускай медалісткай у Рыа-2016 стала цяжкаатлетка Дар'я Навумава. «Наша Ніва» знаёміць чытачоў з срэбранай прызёркай Алімпіяды.

Нарадзілася ў Клічаўскім раёне

Дар'я нарадзілася ў вёсцы Патока Клічаўскага раёна. Навумавы — шматдзетная сям'я. Цяпер спартсменка жыве ў Бабруйску.

Навумавай усяго 20 гадоў. 26 жніўня яна будзе святкаваць свой наступны дзень нараджэння.

Спартсменка навучаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, якое мае скончыць ў 2020 годзе.

Чэмпіёнкай яшчэ не была

У дзяцінствае Дар'я пачынала займацца лёгкай атлетыкай — штурханнем ядра і кіданнем дзіды. Але ў 10 класе змяніла профіль на цяжкую атлетыку.

Навумава выступае ў вазе да 75 кг, і яе кар’ера на дарослым узроўні яшчэ толькі пачынаецца. На леташнім чэмпіянаце Еўропы спартсменка заняла 4-е месца, а на чэмпіянаце свету — 6-е месца.

Галоўны фаварыт зборнай

Вынікі беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе, мякка кажучы, не самыя паспяховыя. Аднак гэта не навіна — перад пачаткам спаборніцтваў адно з найбуйнейшых міжнародных інфармацыйна-навінавых агенцтваў Associated Press склала медальны прагноз. На думку агенцтва, Беларусь мусіла заваяваць сем медалёў, з якіх толькі адзін — залаты. І яго віртуальна «прысудзілі» менавіта Навумавай.

Удзельніца хурала

Сёлета Навумаву ўключылі ў склад дэлегацыі Бабруйска на ўсебеларускі сход. «З праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады я азнаёмілася і лічу, што абсалютна ўсе яе пункты вельмі значныя. І не толькі для мяне асабіста, але і для ўсяго беларускага народа, для нашай краіны», — нібыта заявіла навучэнка вучылішча алімпійскага рэзерву мясцовай прэсе.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы16

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт»

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

ЗША плануюць рэзка павялічыць вытворчасць ракет Tomahawk

Сталі вядомыя абставіны смерці 36‑гадовай актрысы Панецьер, былой нявесты Уладзіміра Клічко3

У Гомельскай вобласці паставяць яшчэ 1500 камер відэаназірання2

ЕС на восень рыхтуе «самы маштабны» пакет санкцый супраць Расіі3

46‑гадовы берасцеец шукаў працу ў Амстэрдаме. А як не склалася, то пайшоў на фронт з відавочным вынікам12

Беларус убачыў у Італіі лагатып мясцовага брэнда, які моцна нагадаў яму радзіму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы16

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць