Улада22

Нячэсных трыкатажніц пільнуюць злосныя сабакі

Для аховы Пінскага трыкатажнага аб’яднаньня выкарыстоўваюцца злосныя чацьвяраногія ахоўнікі — найлепшыя ў вобласьці.

Для аховы Пінскага трыкатажнага аб’яднаньня выкарыстоўваюцца злосныя чацьвяраногія ахоўнікі — найлепшыя ў вобласьці.

Пінскае трыкатажнае аб’яднаньне «Палесьсе» — гэта тры фабрыкі на адной тэрыторыі: камвольная, аб’ёмнай пражы і верхняга трыкатажу. Раней тут працавала больш як восем тысяч чалавек, пераважна — жанчыны. Цяпер колькасьць калектыву зьменшылася больш як на палову. Але на складах тавараў ня менее. Тут асядае прадукцыя, якая не знаходзіць попыту. Страту канкурэнтаздольнасьці спэцыялісты тлумачаць тым, што амаль 95 працэнтаў абсталяваньня фізычна і маральна зношанае, патрабуе замены.

Паколькі заробкі на прадпрыемстве мізэрныя, то падвышаецца колькасьць крадзяжоў. Паводле справаздачы ведамаснай аховы, сёлета амаль паўсотні жанчынаў былі затрыманыя на прахадной пры спробе вынесьці спартовы касьцюм, кофту ці майку. Здаралася, што з тэрыторыі камбіната, якая складае 250 тысяч квадратных мэтраў, працаўнікі выкідвалі за агароджу пакункі з гатовай прадукцыяй. Іх падбіралі кампаньёны злодзеяў.

ПТА «Палесьсе», дарэчы, вырабляе ў суткі каля 8 тысяч трыкатажных рэчаў, альбо 2 мільёны ў год. Каб прыпыніць крадзеж, адміністрацыя ўдасканальвае сыстэму аховы. Яе кіраўнік Міхаіл Новак кажа, што, служба ахоўных сабак — адна зь лепшых на Берасьцейшчыне.

— Нашы гадаванцы ахоўваюць усю тэрыторыю па пэрымэтры. Замянілі паставыя будкі. І замест кароткіх павадкоў нацягнулі доўгія тросы. Цяпер кожная сабака можа перасоўвацца на значныя адлегласьці — ад 50 да 100 мэтраў. Усіх сабак больш як 20.

Са словаў Міхаіла Новака, у ахове ПТА «Палесьсе» выкарыстоўваюцца пародзістыя сабакі. Купляюць іх у прафэсійных заводчыкаў. Плацяць за кожнага больш, чым сярэднемесячны заробак станочніцы на прадпрыемстве.

— Мы дамагліся, каб сабакі атрымлівалі добрую ежу. Цяпер просім сродкі на спэцыяльныя трэніроўкі іх, — удакладняе спадар Новак.

Як высьвятляецца, адкормленыя вартаўнікі‑сабакі маюць хібы ў сваім выхаваньні. Да прыкладу, ірвуць ланцуг і заліваюцца брэхам, калі па той бок агароджы зьяўляецца кот альбо іншы сабака. Дражняць сабак дзеці. Правакуюць іх і дарослыя.

Цікава, што на інструктажах па тэхніцы бясьпекі пінскіх трыкатажніц навучаюць, як бараніцца ад сабакі з аховы. У прыватнасьці нагадваюць: «Будзеце ўцякаць — дагоніць дакладна. Зваліць, патопча і пакусае. Таму не хадзіце па прамысловай зоне прадпрыемства ў цемнаце. Не лезьце за агароджу».

Я зьвярнулася ў Пінскую вэтэрынарную станцыю. Яе начальнік Уладзімер Манько паведаміў, што сёлета ў горадзе сабакі пакусалі амаль 20 чалавек.

— Трое зь іх — працаўнікі ПТА «Палесьсе», — удакладніў спадар Манько.

Галіна Баравая, BulletinOnline.org

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць