Усяго патроху1010

Падсвілле: піраты з чорным сцягам, «браканьеры» з сеткамі і «п’яная» русалка на возе 

Піша Уладзімір Скрабатун.

— Не трэба быць такім жорсткім крытыкам, трэба быць цярплівейшым. Захацелі людзі мець свята ў мястэчку, яны яго атрымалі! Ну, і што з таго, што толькі цябе аднога засмуціла яго канцэпцыя. Затое людзі адпачылі! Гэтыя словы адрасую не абы-каму, пішу самому сабе.

У гарадскім пасёлку Падсвілле, што на Глыбоччыне, у 12-ы раз прайшло свята паселішча — «Падсвільскі світанак». Мяркуючы па архіве здымкаў — маіх і калег за некалькі гадоў, — то штогод прысутнічае нейкая новая арыгінальная ідэя.

У мінулыя гады ў аб’ектывы фатографаў траплялі «польскія» памежнікі ў канфедэратках. Так, так! Паселішча Падсвілле стала значным населеным пунктам толькі за «польскім часам». Тут кватараваў батальён «Podświle» палка «Głębokie» Корпуса аховы памежжа. Батальён ахоўваў адрэзак польска-савецкай мяжы цягам 77,5 км. 17 верасня 1939 года, на досвітку, Павел Палчынскі, камандзір заставы (па-польску стражніцы) Каменны Воз, прыняў няроўны бой з чырвонаармейцамі, якія перайшлі дзяржаўную мяжу. Сам загінуў, але паклаў пры гэтым з кулямёта некалькі дзясяткаў парушальнікаў мяжы. Гадоў пяць таму быў урачыста перапахаваны ў Глыбокім на цвінтары Копцеўка на польскім вайсковым пахаванні 1920 г.

Трэба сказаць, што палякі тут пасля сябе пакінулі вайсковы гарадок (гарнізон) у «закапанскім стылі»: касцёл, школу, афіцэрскія дамы, кашары, стайні. Цяпер засталіся 2—3 дамы. Усё гэтае «закапанскае» знішчалі пасля вайны аж да 1960-х, апошняй, нядаўна, знеслі і школу, пра будову якой шмат пісалі віленскія газеты 1930-х.

У Падсвіллі тады быў і свoй тэатр, і нават… свае грошы.

Пра ўсё гэта можна было б і не згадваць, але чамусьці ўсюды плакаты — «Падсвіллю — 90!», то бок за дату нараджэння мястэчка ўзятая менавіта дата будовы кашараў гарнізона. То тады, калі так акрэсленая дата, навошта зносілі ўсё «закапанскае»? Маглі б узяць за дату і 1793 год, калі Падсвілле згадваецца як вёска Пліскай воласці. Хутка было б 225!

Дарэчы, Падсвілле паспела пабыць і сталіцай раёна — Пліскага. Забудоўвалася як райцэнтр. Але Пліскі раён напаткаў лёс усіх «мікраскапічных» раёнаў накшталт Ветрынскага, Дзісненскага, Дунілавіцкага (г.п. Варапаева)… Іх далучылі (узбуйнілі) да больш перспектыўных. Нейкім чынам захаваўся толькі Шаркаўшчынскі, але ў яго, імаверна, было добрае лобі ў Мінску…

Сёлета для свята «Падсвільскі світанак» была абраная марская тэматыка. Чаму? Ад Падсвілля да бліжэйшага мора — як да Месяца пешшу! Можа, гэта настальгія з «польскіх часоў», калі, ледзьве не ў кожнай вёсцы ладзілася «Свята мора»? І лозунг тады быў — Польшча ад мора да мора!

Аднак незалежна ад гэтага, падсвільчане і сёння самі, без падказак з боку, маюць права выбіраць сабе тэматыку свята. Матывацыя? На гербе Падсвілля — тры рыбіны, і ляжыць яно на берагах двух азёраў: Алаізберг і Белае.

Між тым, калі Беларусь не марская дзяржава, то і няма і не можа быць у яе песеннага рэпертуару на марскую тэматыку! Няма! Каралявец мы ад Сталіна не атрымалі, хоць вельмі прасілі… Тады была б хоць нейкая матывацыя пісаць «марскія» песні.

Мяркую, спадарства, вы зразумелі, якія песні гучалі са сцэны? «Эх, яблочко, куда ты котишься?», «На недельку, до второго, я уеду в Комарово!», і да таго падобныя. Год культуры! — не раз падкрэслівалі са сцэны. Няма свайго — хвалім чужое!

Ой, я ж абяцаў не быць жорсткім крытыкам…

Але як абысці такі факт, сведкамі чаго былі сотні людзей? На свяце прысутнічалі кіраўнік раёна спадар Алег Морхат і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Вядоўцы са сцэны адкрылі свята цудоўнай беларускай мовай. Але як толькі прыйшоў час запрасіць высокіх гасцей на сцэну — адразу перайшлі на рускую мову!

Дык чыноўнікі якой дзяржавы прыехалі на свята?.. Між іншым, Алег Морхат вельмі цудоўна ў Глыбокім прамаўляе са сцэны на роднай мове, нават сам на Вішнёвым фестывалі пад гармонік спяваў беларускія прыпеўкі…

Няўжо ў разуменні пасялковай культуры беларуская мова — толькі фальклор? Бо далей уручалі падарункі і дыпломы: найлепшаму садаводу, найлепшаму гаспадару, і г.д. Толькі па-руску!

Натуральна, можна са сцэны пахваліць і начальства, але не трэба «перагінаць палку»! Мясцовы «войт» пачаў дзякаваць спадару Андрэйчанку — за новы асфальт у цэнтры мястэчка, за новы трактар для ўчастка ЖКГ і шмат яшчэ за што, потым пачаў хваліць кіраўніка раёна, што не толькі Глыбокаму надае шмат ўвагі, але і Падсвіллю.

У аўтара гэтых радкоў адразу ўзніклі «цёмныя думкі»: «Дык што вы тады ўвесь час тут самі рабілі, калі ўсё паўстала дзякуючы спадарам Андрэйчанку і Морхату?» Як ні дзіўна, але Алег Морхат адрэагаваў заўвагай: «Гэта — заслуга ўсіх нас!»

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай30

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме20

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай30

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць