Улада

БДІПЧ АБСЕ: Выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць па большай частцы незаўважна

Кампанія па выбарах дэпутатаў парламента Беларусі праходзіць па большай частцы незаўважна, а большасць рэкамендацый не выканана, гаворыцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных стандартах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, апублікаванай 31 жніўня.

Аўтары дакумента падкрэслілі, што агітацыйныя мерапрыемствы, за якімі назіралі члены місіі БДІПЧ АБСЕ, выбаршчыкі наведваюць слаба.

Назіральнай місіі гэтай арганізацыі вядома аб тым, што ў выбаркамы, суды і ў адрас мясцовых уладаў было накіравана 408 зваротаў і скаргаў, якія пераважна тычацца працэсу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, а таксама фарміравання або дзейнасці выбарчых камісій. Большасць з іх адхілілі.

Апісваючы палітычнае поле Беларусі, аўтары справаздачы адзначылі, што «роля палітычных партый слабая і, нягледзячы на заявы, з 2000 года ні адну новую партыю не зарэгістравалі». Па выніках апошніх парламенцкіх выбараў толькі пяць дэпутатаў прадстаўляюць палітычныя партыі, у прыватнасці тры Камуністычную партыю Беларусі, па адным — Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці і Аграрную партыю.

Кажучы пра выбарчую сістэму, аўтары дакумента адзначылі, што ў гэтым годзе Цэнтрвыбаркам сваімі пастановамі, выпрацаванымі на аснове некаторых рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, унёс шэраг новаўвядзенняў, у прыватнасці прадпісаў публікаваць у інтэрнэце інфармацыю аб пасяджэннях выбаркамаў, а таксама крыху пашырыў правы назіральнікаў. У той жа час цэлы шэраг ранейшых рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ так і не атрымаў адлюстравання ў заканадаўстве.

Складальнікі справаздачы звярнулі ўвагу на той факт, што толькі «нязначная частка асоб, вылучаных апазіцыйнымі арганізацыямі, сталі членамі выбарчых камісій», у той час як «кіраўнікі ці супрацоўнікі мясцовых органаў улады часта з'яўляюцца членамі акруговых выбаркамаў, у тым ліку займаюць кіруючыя пазіцыі».

Некаторыя беларускія назіральнікі паведамілі місіі БДІПЧ АБСЕ аб тым, што ім «не было дазволена назіраць за працэсам рэгістрацыі кандыдатаў, уключаючы праверку сапраўднасці подпісаў і дэкларацый аб маёмасці і прыбытках». Таксама ёй паведамілі, што «акруговыя выбаркамы не далі магчымасці вылучаным кандыдатам для выпраўлення недакладнасцяў у дакументах, у тым ліку ў фінансавых дэкларацыях, як тое прадугледжана законам».

Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты, гаворыцца ў справаздачы, паведамілі місіі пра тое, што «перадвыбарчая агітацыя дазволена толькі ў пэўных месцах, нягледзячы на інструкцыі ЦВК пра больш дазвольны падыход да вызначэння пляцовак».

«Перадвыбарная агітацыя праходзіць у асноўным незаўважна, з нізкай наведвальнасцю назіраных мерапрыемстваў, — адзначаецца ў дакуменце. — Некаторыя кандыдаты паказалі вельмі нізкі ўзровень ўпэўненасці ў выбарчым працэсе і заўважылі, што іх удзел нацэлены на выкарыстанне магчымасцяў, якія недаступныя ў іншых выпадках. Некаторыя суразмоўцы МНВ БДІПЧ/АБСЕ адзначылі, што нядаўнія арышты і судовы пераслед меркаваных удзельнікаў пратэстаў падчас выбарчай кампаніі ў снежні 2010 года, а таксама меркаваная здымка працэсу збору подпісаў і агітацыйных мерапрыемстваў выкарыстоўваюцца для запалохвання кандыдатаў і выбаршчыкаў».

Варта адзначыць, што напярэдадні публікацыі справаздачы, 30 жніўня, спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ, намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ Тана дэ Зулуета сустрэліся з Аляксандрам Лукашэнкам, які заявіў, што выбары не павінны дэстабілізаваць становішча ў краіне.

«Мы не хочам, каб выбары дэстабілізавалі становішча ў краіне. Дзякуй богу, апошнія выбары ў нас да гэтага не прывялі, і я буду рабіць усё, каб так не здарылася і пасля гэтых парламенцкіх выбараў», — сказаў Лукашэнка. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, яго роля ў выбарчым працэсе як прэзідэнта заключаецца ў тым, каб забяспечыць дакладнае і бездакорнае выкананне законаў і ўсяго заканадаўства Беларусі аб выбарах згодна з Канстытуцыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі28

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу22

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы6

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

«Я не бомж, у мяне нават белыя шкарпэткі». У Мінску дзяўчына з Луганска расклала палатку проста ў пад'ездзе шматпавярховіка, устрывожыўшы жыхароў20

У Крычаве котка дапамагае курыцы даглядаць куранят ВІДЭА

Чаму некаторыя лекі каштуюць 2 мільёны даляраў? Тлумачыць эксперт6

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі28

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць