Улада11

Назіральнікі кампаніі «Права выбару» зафіксавалі шматлікія выпадкі прымусу да датэрміновага галасавання

Падчас датэрміновага галасавання назіральнікі кампаніі «Права выбару - 2016» зафіксавалі «шматлікія выпадкі прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні». Пра гэта гаворыцца ў справаздачы кампаніі аб назіранні за пяць дзён датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах.

Таксама назіральнікі заяўляюць аб «выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу ў мэтах схілення асоб, залежных ад дзяржаўнай улады (студэнты і навучэнцы, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў), да недобраахвотнага галасавання не ў дзень выбараў».

На думку назіральнікаў, на працягу пяці дзён датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі пры садзейнічанні мясцовых уладаў і адміністрацый дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў «стварылі спрыяльныя ўмовы для фальсіфікацыі выбараў». «Улады не адмовіліся ад ранейшых практык масавага (у тым ліку прымусовага) датэрміновага галасавання, скрыні для галасавання захоўваюцца неналежным чынам, які не выключае доступу старонніх асоб, што пры адсутнасці прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчых камісіях падрывае давер да вынікаў выбараў», - адзначаецца ў справаздачы.

Рэкордныя для парламенцкіх выбараў паказчыкі датэрміновай яўкі, апублікаваныя выбарчымі камісіямі, гаворыцца ў справаздачы, не адпавядаюць той яўцы, якая была зафіксавана назіральнікамі на большасці участкаў, дзе праводзілася назіранне за ўсім перыядам датэрміновага галасавання. У прыватнасці толькі на 19,7% з 382 участкаў 10 выбарчых акругаў, дзе праводзілася татальнае назіранне кампаніяй «Права выбару» на працягу ўсіх пяці дзён, дадзеныя падліку прагаласаваўшых назіральнікамі супалі з дадзенымі, апублікаванымі ўчастковымі камісіямі.

У кампаніі «Права выбару» таксама заяўляюць, што ўчастковыя камісіі перашкаджалі дзейнасці назіральнікаў, што выявілася «ў супрацьзаконным адмове ў акрэдытацыі, пазбаўленні назіральнікаў акрэдытацыі і іх выдаленні з участкаў, стварэнні нязручных умоў для размяшчэння назіральнікаў у памяшканнях участкаў». Пры гэтым 23 назіральніка кампаніі былі пазбаўленыя акрэдытацыі за пяць дзён датэрміновага галасавання.

У склад кампаніі назірання «Права выбару» сёлета уваходзяць аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Партыі свабоды і прагрэсу, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За Свабоду», Беларуская партыя «Зялёныя», прафсаюз РЭП, партыя БНФ і Аб'яднаная грамадзянская партыя.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках1

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Усе навіны →
Усе навіны

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне4

Вялікая трансфармацыя Airbnb: ад кватэр да ўсяго на свеце1

Пуцін зацвердзіў красамоўны склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле19

Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады замест зніклай Анжалікі Мельнікавай9

Валерый Пяўніцкі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па гандболе. Нядаўна ён пазітыўна выказаўся пра ЛГБТ2

Што паказаў ваўкам збор для Святланы Курс16

Азаронак і Пуставы незадаволеныя, што беларусы святкавалі Дзень Перамогі без энтузіязму29

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках1

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць