Грамадства11

На Гомельшчыне прадаюць за даўгі вагоны-саўны дзяржпрадпрыемстваў

Лоты па продажы некалькіх вагонаў-саўнаў як арыштаванай маёмасці з'явіліся на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне». Усе яны належаць дзяржаўным прадпрыемствам-даўжнікам Гомельскай вобласці, і цяпер іх спрабуюць прадаць, каб пакрыць даўгі перад дзяржавай, піша «Флагшток».

Фота: «БелЮрЗабеспячэнне»

Адзін з такіх вагонаў прадаецца за 11,8 тысяч рублёў у Веткаўскім раёне — маёмасць належыць гаспадарцы ААТ «Стаўбунскі».

Яшчэ ў двух выпадках рэалізуюць вагоны-саўны камунальнага прадпрыемства КЖУП «Брагінскае». Адзін з іх знаходзіцца ў вёсцы Краснае, другі — у вёсцы Малейкі. Абодва хочуць прадаць па цане 21,9 тысяч рублёў.

На фота бачна, што саўны ўжо даўно не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў аварыйным стане.

Фота: «БелЮрЗабеспячэнне»

Такія прычэпы-саўны вытворчасці «МАЗ-Купава» камунальнікі Гомельскай вобласці ўсталёўвалі ў аграгарадках амаль 20 гадоў таму. У той час улады спрабавалі выконваць сацыяльныя стандарты і рабіць жыццё на вёсцы больш прывабным. За наведванне такой саўны бралі невялікія грошы. 

Каментары1

  • што за?
    15.05.2025
    Якія яшчэ саЎны?
    дзе так кажуць?

    Ад рэдактара. Зазірніце ў слоўнік, калі ласка.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя2

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць