Свет11

Лондан і Берлін распрацуюць зброю для «глыбокага дакладнага ўдару»

Вялікабрытанія і Германія сумесна распрацуюць новую зброю «глыбокага дакладнага ўдару» з дальнасцю дзеяння больш за 2000 кіламетраў, піша Deutsche Welle.

Барыс Пісторыус. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP

Праект заснаваны на абавязальніцтве, прынятым летась у межах двухбаковага абароннага пакта ад кастрычніка 2024 года. Лондан і Берлін падкрэслівалі неабходнасць таго, каб Еўропа магла абараніць сябе ва ўмовах магчымай эскалацыі вайны ва Украіне. Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае «абарону ўсходняга флангу НАТА, ліквідацыю прабелаў у патэнцыяле, паляпшэнне аператыўнай сумяшчальнасці і далейшую падтрымку Украіны».

Міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі і кіраўнік абароннага ведамства ФРГ Барыс Пісторыус абвесцяць пра запуск праекта ў Берліне.

У Лондане не ўдакладнілі тэрміны рэалізацыі ініцыятывы ці яе бюджэт. Чакаецца, што міністры таксама абмяркуюць сумесныя закупкі тарпед для марскіх патрульных і разведвальных самалётаў і абвесцяць пра здзелку па закупцы Германіяй ваенных мастоў брытанскай вытворчасці.

Каментары1

  • Барадзед
    15.05.2025
    Европейские ракеты томагавк! Это вам не росиянский петушник.

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць