Лукашэнка падчас галасавання на выбарчым участку распавёў, наколькі важна харчавацца нармальна і займацца спортам.

— Калі лішняя вага - адразу пазваночнік, калена (баліць). У мяне два кілаграмы плюс — калена пачынае балець. Калі ты не знаходзіш час для спорту — перастань есці. Скажу шчыра: жэрці, — і апісаў ідэальную, на яго думку, дыету.
— Раніцай тры яйкі максімум. Кава без цукру. У абед суп - з агародніны, без мяса. Ну, можа маленькі кавалак мяса, каб абавязкі свае мужыка выконваць.
Увечары — тварагу. Усё — можаш не займацца спортам, пахадзі дзе-небудзь вакол дома. Але калі ты хочаш быць нармальным здаровым чалавекам, нармальна харчавацца, арганізм патрабуе большага. Тады трэба заняцца спортам. Вось кажуць: няма часу. Я жалезабетонна дзве гадзіны ў дзень (займаюся). За кошт сну, чаго заўгодна, але трэба знайсці час для таго, каб займацца спортам. Вось мая вам парада: нармальна займацца. Асобнае харчаванне і заняткі спортам - іншага не дадзена - і будзеш здаровым, больш менш нармальна выглядаць. Няма часу - гэта адгаворкі. Час заўсёды знайсці можна - менш спіце.
Каментары