BRUTTO упершыню выступіць у Беларусі — ідэолагі далі дабро на канцэрт у Гомелі
У інстраграм-акаўнце папулярнага гурту BRUTTО з'явілася фота гастрольнага пасведчання на канцэрт у гомельскім лядовым палацы 29 кастрычніка.
Выдаў яго аддзел ідэалогіі гомельскага аблвыканкама.
Колькасць чалавек, якую можа прыняць заяўленая пляцоўка — 4900.

Дагэтуль праект Міхалка BRUTTO яшчэ не выступаў у Беларусі — фанатам даводзілася ездзіць на канцэрты ў Літву, Польшчу ці Украіну.
Квіткі на гомельскі канцэрт з'явяцца ў продажы бліжэйшым часам.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары