Грамадства3434

«Цудоўная цукерня» атрымала срэбра на міжнародным конкурсе дызайну ўпакоўкі

Беларускамоўны брэнд «Цудоўная цукерня» атрымаў срэбра на міжнародным конкурсе Pentawards.

pentawards.org

Pentawards — прэстыжны міжнародны конкурс, прысвечаны дызайну ўпакоўкі. Сёлета ў чэрвені «Цудоўная цукерня» была намінаваная ў катэгорыі Food - Pastry, biscuits, ice-cream, desserts, honey, sugar (Ежа - Кандытарскія вырабы, печыва, марозіва, дэсерты, мёд, цукар).

Вынікі Pentawards-2016 былі абвешчаныя 23 верасня ў Шанхаі. «Цудоўная цукерня» у сваёй катэгорыі атрымала ганаровае другое месца.

«Цудоўная цукерня» — першы брэнд з Беларусі, які ўвайшоў у лік пераможцаў Pentawards з рэальнай упакоўкай, а не з канцэптам. Больш за тое, упершыню за дзесяцігадовую гісторыю конкурсу ўзнагароду атрымаў беларускамоўны брэнд.

Гандлёвую марку «Цудоўная цукерня» распрацавала студыя Fabula Branding для Скідзельскага цукровага камбіната.

Каментары34

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй1

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту2

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

Новы фільм «Нэтфлікса» б’е рэкорды праглядаў, хоць крытыкі яго залажалі6

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перавялі ў магілёўскую турму

Нямецкі ўладальнік крамаў Duty Free у аэрапортах Літвы вядзе бізнэс і ў Беларусі1

«Пасля смерці мамы стаў больш замкнёным». Сваякі і знаёмыя расказалі пра падлетка, які загінуў у Гродне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй1

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць