Эканоміка1212

Падатковая знайшла ўжо каля 10 тысяч «дармаедаў»

Падатковыя органы пакуль змаглі знайсці сярод беларусаў толькі каля 10 тысяч «дармаедаў». Усім ім накіравалі паведамленні. Атрымальнікам лістоў ад падатковай трэба будзе альбо даказаць, што яны працавалі ў 2015 годзе больш за 183 дні, альбо выплаціць збор да 15 лістапада 2016 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Яшчэ калі дакумент аб «утрыманцах» быў на стадыі ідэі, чыноўнікі казалі, што тых, хто не працуе і не плаціць падаткі, больш за 400 тысяч. Пакуль знайсці ўсіх не ўдалося.

Аднак колькасць плацельшчыкаў збору можа змяніцца. «У цяперашні час падатковыя органы працягваюць работу па фармаванні базы даных плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год», — кажуць у МПЗ.

Вызначэнне перыяду ўдзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў, удакладняюць у падатковай, «ажыццяўляецца на падставе звестак, якія ёсць у дзяржаўных органах і арганізацыях».

«Аднак з прычыны таго, што многія грамадзяне працуюць за межамі нашай рэспублікі і выплачваюць падаткі на тэрыторыі замежных дзяржаў, цалкам аўтаматызаваць працэс фармавання базы дадзеных плацельшчыкаў па аб'ектыўных прычынах не ўяўляецца магчымым», — заявілі ў МПЗ.

Пры гэтым грамадзянін, які атрымаў паведамленне на выплату збору, мае права прадставіць у падатковы орган дакументы і (або) тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку па выплаце збору за адпаведны падатковы перыяд або аб няправільным вылічэнні падатковым органам сумы збору.

«Праінфармаваць аб праве на вызваленне ад выплаты збору, можна як звярнуўшыся ў падатковы орган асабіста, так і шляхам накіравання паведамлення праз размешчаны на сайце міністэрства сэрвіс «Электронны зварот», — растлумачылі спецыялісты.

Дарэчы, сёння ўжо больш за 11 тысяч грамадзян апавясцілі падатковыя органы аб праве на вызваленне ад выплаты збору.

Цяпер ад выплаты падатку на дармаедства вызваленыя шматдзетныя маці і тыя, хто выхоўвае дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, а таксама жанчыны, якія даглядаюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. А прысядзібны ўчастак пакуль што вызваляе ад выплаты падатку толькі жыхароў сельскіх населеных пунктаў і пасёлкаў гарадскога тыпу.

Каментары12

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць