Грамадства6767

Алексіевіч пра беларускую апазіцыю: Наш народ не гатовы сёння да барацьбы

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, якая знаходзіцца ў Празе, сустрэлася з чэскай аўдыторыяй у Нацыянальным тэатры. Сустрэча праходзіла ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годзьдзя першага прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.

Сустрэча доўжылася амаль дзьве гадзіны. Чэскі пісьменьнік Яхім Топал, які вёў сустрэчу, задаў пісьменьніцы пытаньне:

— Нядаўна я ў бібліятэцы Вацлава Гаўла сустракаўся зь вядомым беларускім апазыцыйным палітыкам Мікалаем Статкевічам, і ён казаў, што Лукашэнка — марыянэтка Крамля. Мне цікава: вось Украіна ў агні, ваюе, тысячы чалавечых ахвяраў, увага сьвету прыкаваная да яе, а ў Беларусі ціха. Што — беларуская апазыцыя зусім стамілася, зьнясілела пад рэпрэсіямі? Я толькі дадам, што 25 гадоў таму журналісты прыставалі да мяне: маўляў, палякі, вугорцы такія малайцы, а ў вас, чэхаў — нічога. Дык я з тым жа пытаньнем да вас.

— Мікалай Статкевіч, напэўна, лепш адказаў бы на гэтае пытаньне: ён у эпіцэнтры барацьбы, — адказала Сьвятлана Алексіевіч.

— А я лічу, што наш народ не гатовы да барацьбы сёньня, ён знаходзіцца ў нейкай прамежкавай, матэрыяльнай стадыі: «человек пробуюший» — спрабуе новае жыцьцё, новыя рэчы, новую вопратку, да гэтага дадаецца ягоная сялянскасьць. І апазыцыя, вядома, вельмі слабая: усе прыкметныя асобы зьнішчаныя: нехта зламаўся сам, моцных людзей ня так шмат.

Я якраз схіляюся перад Мікалаем Статкевічам — ён вытрымаў усё да канца: гэта рэдкасны мужчына. Але мне здаецца, Мікалай, што вы рамантык.

Нам трэба падрыхтавацца да доўгай працы, наш народ не гатовы сёньня рабіць рэвалюцыю, а тая жменька маладых людзей, якая выйдзе на плошчу, а потым яе зноў выкінуць за мяжу — гэта не вырашэньне праблемы. Таму ў нас цяпер драматычныя часы.

Але гэта ня значыць, што мы павінны быць у адчаі, нам усё роўна трэба рабіць сваю працу. Нядаўна ў Англіі я сустракалася з Хадаркоўскім — вы ведаеце: гэта асабісты вязень Пуціна — і мы таксама гаварылі, што ня трэба ўпадаць у адчай, трэба рыхтаваць сябе і людзей навокал да будучыні. Галоўнае, каб у нас былі людзі для будучыні, а тое надышла вось перабудова — а людзей няма. І замест тых людзей, якіх мы чакалі, зьявіўся Лукашэнка і ўся гэтая шпана.

Каментары67

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць