Здарэнні1818

Работнік «Еўропы» распавёў, як затрымаў нападніка з бензапілой

Адзін з работнікаў гандлёвага цэнтра «Еўропа» Аляксандр распавёў, як затрымаў нападніка з сякерай. 8 кастрычніка невядомыя напалі з бензапілой і сякерай на наведвальнікаў цэнтра. У выніку некалькі чалавек былі параненыя, адна жанчына загінула.

Мужчына распавёў што ўбачыў паніку, калі выйшаў з туалета. Паводле яго слоў, па ГЦ бег чалавек з сякерай і газавым балончыкам. Хлопцы з іншых крам замахваліся на яго крэсламі і кідалі смеццевыя вёдры, спрабуючы спыніць.

— Я заўважыў, што ён па лесвіцы збіраецца бегчы да выхаду, я хутчэй спусціўся па эскалатары і перахапіў яго. Ударыў пару разоў і скруціў. Падбеглі іншыя хлопцы і дапамаглі. Праз пару хвілін падаспелі супрацоўнікі міліцыі і адвялі нападніка.

Аляксандр распавёў, што мужчына славянскай знешнасці. Ён не аказваў супраціву.

Нагадаем, што ўчора ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» ў цэнтры Мінска 18-гадовы хлопец з бензапілой і сякерай напаў на наведвальнікаў. Адна жанчына была параненая, яшчэ адна загінула.

Малады чалавек 1998 года нараджэння прынёс сякеру ў футурале ад музычнага інструмента, а ў руцэ трымаў бензапілу.

З заведзенай бензапілой ён напаў на дзвюх работніц ГЦ каля «Тэра піцы». Меркавана, адну жанчыну хлопец параніў, яна ў бальніцы. Пасля чаго нападнік накінуўся на іншую жанчыну. Ёй выратавацца не ўдалося, яна загінула.

АНТ са спасылкай на міліцыю ў «Навінах» паведаміла, што гэта была супрацоўніца крамы. Яна адышлася з працоўнага месца купіць калготкі. Пазней СК паведаміў, што яна 1973 г.н.

Па факце нападу распачата крымінальная справа, паведаміў сёння журналістам у Мінску першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

«Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Яна прынята да вытворчасці следчымі цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Праводзяцца следчыя дзеянні», — паінфармаваў БелТА Волкаў.

Нападнік быў адзін. А чуткі пра тое, што нападнікаў было некалькі, звязаныя з тым, што чалавека бачылі спачатку з бензапілой, потым з сякерай, растлумачылі ў Следчым камітэце.

Міліцыя з месца здарэння паведаміла падрабязнасці трагедыі.

«Малады чалавек 1998 года нараджэння ў 17:28 прыйшоў у ГЦ «Еўропа». Ён быў добра апрануты, у яго быў чахол для гітары, у якой была сякера, а пры сабе бензапіла. Ён заведзенай бензапілой прычыніў цялесныя пашкоджанні жанчыне, яна памерла. Потым расшпіліў чахол, дастаў сякеру і пачаў пагражаць пакупнікам. Грамадзян было няшмат, тры-чатыры чалавекі.

У 17:34 паступіў першы званок у дзяжурную частку ГУУС,

у 17:35 прыбыў першы нарад…

У 17:38 нападнік быў затрыманы. Ён знаходзіцца ў дзяжурнай частцы РУУС».

Заява міліцыі (відэа)

Цела загінулай ляжыць на першым паверсе ГЦ «Еўропа», каля ўваходу ў кавярню. Яно бачнае з вуліцы толькі з аднаго ракурсу — на асветленым лапіку падлогі між сталамі.

Насуперак чуткам першых хвілін, паведамляе карэспандэнт НН, галава ахвяры не адрэзаная. На падлозе бачная кроў. Тэрыторыю вакол цела вывучаюць следчыя — некалькі чалавек у цывільным.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.2 арт.139 КК «Забойства».

Апытанка

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ1

Польшча збіраецца даць праязному дакументу статус афіцыйнага пасведчання асобы1

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў дазволілі купацца ў Сене1

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў7

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць