Гісторыя22

Налібачанін у Пентагоне, альбо Не адкладайце сямейную гісторыю на пазней

Генры Астапей

— Цябе паслухаць, дык увесь сьвет з Налібак, — кажуць часам мае сябры, чуючы аповеды пра землякоў-аднавяскоўцаў, раскіданых па сьвеце. Я і сам дзіўлюся адкуль іх столькі: цікавых і неардынарных. Іншым разам пачынаю верыць, што мае землякі, як тыя масоны з тэорый змоваў, таемна кіруюць сьветам.

Аднойчы я прыкмеціў «налібацкае» прозьвішча ў сваёй варшаўскай выкладчыцы журналісцкага стылю. — А вы не зь Беларусі часам? — пытаюся. — Не, я ніколі там і не была — адказвае прафэсарка. Сыходжу з паразай і раптам чую: — Але бацькі майго мужа з тых краёў, з такой вёскі, якую немцы спалілі падчас вайны. Божа, як жа яна называецца? Мммм… Налібакі… неяк так — адказвае выкладчыца. Муж прафэсаркі аказаўся вядомым варшаўскім адвакатам.

Пасьля гэтай гісторыі я ўскрыкнуў «эўрыка». Дзякуючы пошукавай сыстэме ў Інтэрнэце я знайшоў некалькі дзесяткаў сем'яў налібачан у сьвеце. Ян Мішук аказаўся першым хакеістам зь Беларусі ў НХЛ. Джордж Фарботка — амэрыканскім мастаком, які займаецца абстрактнай і сюрэалістычна-фантастычнай скульптурай. Чэслаў Ярашынскі — польскім паэтам і кінаакторам, Эн Сімпкінсан — рэдактаркай аднаго папулярнага амэрыканскага часопісу. Бацька «Міс-Каліфорніі-90» — налібачанін, дзяды аўстралійскага спартыўнага журналіста Кэрала Годыля — налібачане. Бацька аднаго з польскіх прэм'ераў — быў некалі суседам маёй прабабулі. Сьпіс можна доўга працягваць. Усіх гэтых людзей аб'ядноўвала цікавасьць да сямейнай гісторыі, гісторыі Налібак і ваколіц. Так мы ўсе і пазнаёміліся.

Такім жа чынам я знайшоў сына налібацкіх эмігрантаў з Канады — Генры Астапея. 10 гадоў таму я заўважыў яго прозьвішча на генэалягічным форуме і ў мяне адразу ж запалілася «чырвоная лямпачка». Я не памыліўся.

Стэфанія Верамей-Астапей (другая зьлева ў другім шэрагу), 1930-я, Налібакі.

Бацькі Генры — Стэфанія Верамей і Станістаў Астапей нарадзіліся, вырасьлі і ажаніліся ў Налібаках. Падчас вайны партызаны забілі бабулю і дзядзьку Генры, немцы спалілі дом маладых бацькоў, а іх самых вывезьлі ў рабства ў Нямеччыну. Некалькі гадоў Стэфанія і Станіслаў працавалі «на баўэра», а напрыканцы 1940-х выехалі ў Канаду.

Генры стаў чацьвёртым дзіцем у сям'і. Вучыцца ён пачаў у канадзкай школе, але скончыў ужо амэрыканскую, бо бацькі пераехалі ў штат Масачусэц на паўночным усходзе Амэрыкі.

Сваё жыцьцё Генры Астапей прысьвяціў войску — Ваенна-паветраным сілам ЗША, некалькі гадоў служыў у Карэі. Яго талент і працавітасьць заўважылі ў Вашынгтоне і запрасілі працаваць у Пэнтагон. У Міністэрстве абароны ЗША маёр Астапей працаваў 10 гадоў.

У 1994 годзе Стэфанія Астапей, пасьля 50-гадовага прымусовага расстаньня з Налібакамі, наведала Беларусь і паказала свайму сыну родавае мястэчка. Пасьля таго, як Генры ўбачыў прадзедаўскі пляц на Наваградзкай вуліцы і магілы продкаў на налібацкім цьвінтары, ён пачаў цікавіцца сямейнай гісторыяй. Некалькі гадоў таму я быў пабываў у яго доме ў Вашынгтоне і быў уражаны колькасьцю кніг па гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Больш за 10 гадоў Генры з сястрой Вічай па крупіцах зьбіраюць сямейныя рэліквіі ад сваякой у ЗША і Эўропе: фотаздымкі, лісты, дакумэнты і ўспаміны. Апошнія паўтара месяца ён правёў у Польшчы, сустракаўся з сваякамі, распытваў пра ўсё тое, што не пасьпеў распытаць у бацькоў. Аб'езьдзіў вёскі на захадзе краіны, дзе жывуць перасяленцы з Налібак, каб дазнацца, што яны памятаюць пра налібацкіх Астапеяў.

У наступным годзе Генры зь сястрой плянуюць цэлае турнэ па эўрапейскіх архівах, дзе могуць знаходзіцца зьвесткі пра ягоны род і роднае мястэчка дзядоў.

Генры Астапей з кнігай унучкі ўраджэнца Кобрына - амэрыканскай журналісткі Эн Эплбаўм у сядзібе Радыё Свабода, Прага

За больш як 10 гадоў, якія я ведаю Генры і яго сястру, яны сталі для мяне зборным вобразам людзей, для якіх дасьледаваньне мінулага пра гісторыю сваёй сям'і стала часткай жыцьця. Для таго, каб пабачыць пажоўклую паперку з датамі нараджэньня прадзедаў, яны гатовыя ляцець тысячы кілямэтраў і выдаткоўваць тысячы даляраў.

Пра іх заўжды ўзгадваю, калі лянуюся ў вольную хвіліну апісаць пачутую яшчэ ў дзяцінстве ад дзеда гісторыю альбо калі дзесяты раз, праяжджаючы каля віленскага архіва, абяцаю сабе наступным разам абавязкова туды зайсьці і пашукаць налібацкія мэтрыкі. Іх цікавасьць да гісторыі свайго роду — гэта крык да ўсіх тых з нас, хто пакідае сямейную гісторыю на пазьней, бо перакананы, што жыцьцё доўгае і ўсё пасьпеецца. А калі адыходзяць дзяды і бацькі, мы пачынаем рваць валасы на галаве, што не пасьпелі ў іх пра шмат што спытацца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га9

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га9

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць