Гісторыя77

Італьянец напісаў кнігу пра жыццё і дзейнасць езуітаў у Слуцку

Выданне грунтуецца на рукапісных крыніцах, якія цяпер захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Польшчы і Літвы. Дакументы былі складзеныя адразу пасля скасавання ордэна езуітаў і даюць падрабязнае ўяўленне пра гісторыю Слуцка таго часу.

Укладальнік кнігі Андрэа Марыяні з папяровым асобнікам. Фота: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu

Кнігу «Інвентары езуіцкага калегіума ў Слуцку і яго зямельных уладанняў на мяжы 1773 і 1774 гадоў» (Inwentarze kolegium jezuitów w Słucku oraz jego majątków ziemskich z przełomu roku 1773 i 1774) выпусціла Навуковае выдавецтва Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Даследчыкам, які падрыхтаваў дакументы да друку і напісаў уступ, стаў італьянскі гісторык Андрэа Марыяні.

Езуіты з'явіліся ў Слуцку ў канцы XVII стагоддзя. З-за гістарычнай спадчыны князёў Алелькавічаў і кальвінісцкай галіны роду Радзівілаў у горадзе дамінавалі праваслаўныя і пратэстанты. Каб замацавацца і пачаць рэлігійную і адукацыйную дзейнасць, каталіцкаму ордэну даводзілася адаптавацца да мясцовага грамадства. Сведчаннем гэтага місіянерскага падыходу з'яўляецца нават архітэктура слуцкага касцёла езуітаў: вонкава ён больш нагадваў праваслаўную царкву, чым рымска-каталіцкі храм.

Рэканструкцыя выгляду касцёла Святой Тройцы ў Слуцку

Кніга аб'ёмам амаль у 600 старонак складаецца з дзвюх асноўных частак. У першай змешчана апісанне касцёлаў Святой Тройцы і Святога Духа, будынкаў калегіума, семінарыі і музычнай бурсы. Самымі інфарматыўнымі раздзеламі з'яўляюцца падрабязныя каталогі бібліятэкі, архіва і інвентар мясцовай аптэкі. Другая частка прысвечана апісанню зямельных уладанняў і фальваркаў калегіума (Ямінск, Замошша, Бокшыцы, Замосце, Кіевічы, Уса і інш.).

Вокладка кнігі. Фота: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu

Укладальнік кнігі Андрэа Марыяні нарадзіўся ў Мілане. У 2009 годзе ён прыехаў у Польшчу па студэнцкай праграме Erasmus. Атрымаўшы ступень магістра ў Міланскім універсітэце, ён паступіў у аспірантуру ва Універсітэт імя Адама Міцкевіча. Яго навуковыя інтарэсы сканцэнтраваныя на гісторыі Таварыства Ісуса ў Рэчы Паспалітай. Акрамя Слуцка, Марыяні працуе таксама над крытычным выданнем інвентароў езуіцкага калегіума ў Нясвіжы.

Маёнткі слуцкіх езуітаў падкрэсленыя чырвоным. Фота: з кнігі

Па словах даследчыка, многія езуіцкія інвентары захоўваюцца ў беларускіх і расійскіх архівах, якія доўгі час былі практычна недаступнымі для заходніх вучоных. Вывучэнне гэтых дакументаў дазваляе гісторыкам выйсці за рамкі выключна адукацыйнай ці рэлігійнай дзейнасці ордэна і даследаваць сацыяльныя, эканамічныя, медыцынскія (гісторыя аптэчнай справы) і дэмаграфічныя аспекты жыцця тагачаснага грамадства.

Кніга выйшла ў фармаце Open Access і даступная для бясплатнага спампоўвання ў электронным выглядзе на старонцы выдавецтва.

Каментары7

  • CV
    28.05.2026
    Заўсёды здзіўляла, як польская гістарычная школы робіць фундаментальную працу па беларускай тэме: найлепшая кніга пра БНР - польскай даследчыцы, найлепшыя кнігі па архітэктуры Беларусі - польскіх даследчыкаў, нават тытанічную працу па зборы звестак пра ўсіх ураднікаў ВКЛ зрабілі польскія аўтары.
  • Хех
    28.05.2026
    CV, бо яны адчуваюць усю Рэч Паспалітую сваёй зямлёй
  • гст
    28.05.2026
    CV, бо ёсць магчымасці ды яшчэ яны даюць магчымасці развівацца беларускім даследчыкам. І вельмі добра, што самі займаюцца, так б не было шматлікіх прац пра нашу супольную гісторыю.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць