Улада11

Цырымонія на магіле паўстанцаў у Парэччы

У вёсцы Парэчча на могілках паставілі крыж у гонар паўстанцаў, якія ў 1831-33 гадах змагаліся супраць расейскага царызму. Якраз 18 чэрвеня споўнілася 202 гады з дня нараджэньня кіраўніка паўстанцкага атрада, Міхала Валовіча.

Мікалай Ракевіч, мясцовы жыхар, пэнсіянер, былы настаўнік беларускай мовы, апавядаў аб жыцьцёвым лёсе Міхала Валовіча. Нагадаў прысутным, што дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца ягоная магіла.

Існуе некалькі вэрсіяў. Паводле першай, пасьля таго, як яго пакаралі ў Горадні, цела, быццам, скралі паўстанцы й перавезьлі ў Парэчча, дзе і пахавалі. Па другой вэрсіі, ягонае цела выкупіла маці й пахавала побач з уніяцкай царквой у Парэччы, якую збудавалі Валовічы. На тым месцы стаяў крыж.

Слонімскі журналіст і пісьменьнік, Сяргей Чыгрын, распавядаў, што мясцовы скульптар Лявон Богдан плянуе паставіць помнік Міхалу Валовічу паміж парэцкімі могілкамі й былой вуніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, праўда, дагэтуль ня можа атрымаць дазвол ад уладаў.

Пасьля выступаў прамоўцаў прысутныя засьпявалі Магутны Божа. Калі ўжо былі згарнутыя бел-чырвона-белыя сьцягі й людзі сядалі ў машыны, да месца падзеі пад’ехалі міліцыянты, але нікога не чапалі.

Упершыню прысутнічаў старшыня мясцовага сельсавета, але нічога не прамаўляў. Усяго ў Парэчча зьехаліся больш за 50 чалавек са Слоніму, Зэльвы й Горадні.

Нагадаю, што Міхал Валовіч быў пакараны сьмерцю на шыбеніцы ў Горадні 2 жніўня 1833 года. Яму споўнілася толькі 26 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА1

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА1

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць