Свет33

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі

Абяцаюць праблемы са збытам прадукцыі і праз візавы рэжым.

Фота: Giovanni Mereghetti / UCG / Universal Images Group via Getty Images

Савет Бяспекі РФ выпусціў адмысловую заяву пра наступствы збліжэння Ерэвана з ЕС.

Пры выхадзе Арменіі з ЕАЭС яе ВУП скароціцца на 15,1%, а інфляцыя вырасце на 14,3%, прадказваюць у Савеце бяспекі РФ.

Будзе нанесеная шкода армянскай металургіі, вытворчасці напояў, тытунёвых вырабаў і прадуктаў харчавання — спад у гэтых галінах складзе да трэці, падлічылі расіяне.

А калі Арменія не зразумее, то далей будзе горш. Кошт далучэння Арменіі да ЕС будзе каштаваць ёй прыкладна 23% ВУП, паводле самых сціплых разлікаў, перадае ТАСС прадказанні Саўбеза РФ.

Да таго, патэнцыйнае ўступленне ў ЕС і ўвядзенне візавага рэжыму з РФ і Іранам скароціць прыток турыстаў і нанясе ўдар па эканоміцы краіны.

У СБ РФ заявілі, што пры выхадзе Арменіі з ЕАЭС іншыя краіны саюза не адчуюць значных адмоўных наступстваў — страты складуць сотыя долі працэнта.

Каментары3

  • Ёсік
    22.04.2026
    На сябе глядзіце. Гэта лукашэнка баіцца ўладу страціць, таму віляе хвастом перад усімі расейцамі. Самі армяне разбяруцца, як ім жыць ды зь кім сябраваць/гандляваць. Малдову таксама а.сіралі, а яны сваё віно ў Францыю пастаўляюць, так і армяне без вас далей будуць жыць, гісторыя ў нацыі багатая.

    [Зрэдагавана]
  • Спадар
    22.04.2026
    Дыыы хоць на Марс -- абы далей ад "вузкіх"!
  • Вадзім
    22.04.2026
    Ну калі расія не адчуе наступстваў - чаго тады пераймаюцца? навошта лічыць нейкія страты арменіі? якая ім тады справа? няхай грамадзяне арменіі самі тады на сваіх рашэннях вучацца

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць