Грамадства55

Чарговы перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку 2019 года

Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 4—30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Перапіс будзе праведзены шляхам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам. Ва ўказе вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якія прыцягваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады для правядзення перапісу насельніцтва. Прыцягваць часовы перапісны персанал плануецца на бязвыплатнай аснове з вызваленнем ад працы ці вучобы на перыяд удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва з захаваннем месца работы (пасады) і вучобы, сярэдняга заробку (стыпендыі), выплаты пенсіі і дапамогі. Часовы перапісны персанал таксама будзе застрахаваны ад няшчасных выпадкаў.

Дакумент накіраваны «на забеспячэнне адзінага для ўсіх дзяржаўных органаў падыходу да арганізацыі і правядзення перапісу, на аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем гэтага мерапрыемства, а таксама атрыманне ўсебаковых і аб'ектыўных вынікаў», адзначае прэс-служба.

22 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева паведаміла, што ў кастрычніку 2017 года плануецца правесці пробны перапіс насельніцтва ў Маладзечне (Мінская вобласць). Адпрацаваныя падчас яе тэхналогіі будуць выкарыстаныя пры правядзенні нацыянальнага перапісу 2019 года.

Пры гэтым кіраўнік Белстата зазначыла, што грамадзяне, якія не захочуць пускаць у хату перапісчыкаў, будуць мець магчымасць запоўніць перапісны ліст на стацыянарным участку.

Мядзведзева таксама паведаміла, што перапіс насельніцтва будзе сумешчаны з апытаннем па вядзенні сельскай гаспадаркі. «Гэта будзе адзін з раздзелаў перапіснога ліста. У Беларусі важна менавіта апытаць насельніцтва, у якога ёсць асабістыя падсобныя гаспадаркі, прысядзібныя ўчасткі, дачныя ўчасткі. Гэта той пласт людзей, якіх мы сёння не апытваем. Ёсць выбарачнае абследаванне асабістых падсобных гаспадарак, але што тычыцца агародніцтва, садаводства, гарадскіх сядзібаў, то мы дастатковай і поўнай інфармацыі не маем», — адзначыла Мядзведзева.

Яна нагадала, што падчас перапісу 2019 года ўпершыню будуць выкарыстаныя планшэты для запаўнення перапісных лістоў. У 2015 годзе ў Расіі прайшоў макраперапіс насельніцтва з выкарыстаннем планшэтаў, і Белстат плануе вывучыць гэты вопыт.

Апошні перапіс насельніцтва Беларусі праходзіў у 2009 годзе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»15

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў38

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»15

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць