Грамадства

Універмагі Мінска правядуць у лістападзе дні зніжак

Гандлёвыя арганізацыі Мінска ў лістападзе правядуць для пакупнікоў акцыі «Дні зніжак» на нехарчовыя тавары, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Так, ААТ «ЦУМ Мінск» 12, 19 і 26 лістапада прапануе пакупнікам набыць тавары са зніжкай 17%. Зніжка 20% у ГКУП «Універмаг Беларусь» будзе дзейнічаць 4, 8, 15, 16, 22, 26, 27 і 30 лістапада. У ААТ «ГУМ» 3 лістапада можна набыць тавары танней на 22 працэнты, 17 і 24 лістапада — на 20%. Таксама 20-працэнтная зніжка будзе дзейнічаць 2, 9, 16, 23, 26 і 30 лістапада ў гандлёвым доме «На Нямізе». Танней на 15% будуць тавары ва УП «Кірмаш» 2, 9, 16, 23, 26 і 30 лістапада. Крамы гандлёвага цэнтра «Сталіца» 6 і 26 лістапада прапануюць зніжкі ад 5 да 50%.

Акрамя таго, зніжку 15% прапануюць крамы ТАА «Старт-Х» 2, 9, 16, 23 і 30 лістапада, ГТАА «Севяранка» 10, 17 і 24 лістапада (на асобныя групы прамтавараў), ЗАТ «1000 дробязей» 3, 10, 17 і 24 лістапада, ЗАТ «Крышталь» 2, 9, 16, 23 і 30 лістапада. У крамах ЗАТ «Гаспадар і Гаспадыня» 15 лістапада тавары будуць таннейшыя на 20%.

26 і 27 лістапада ў сталіцы аб'яўлены «адзіны дзень зніжак» з прадастаўленнем пакупнікам зніжак у памеры не меншым за 15-20% за кошт узгодненага зніжэння цэн арганізацыямі-вытворцамі і гандлёвых надбавак гандлёвымі арганізацыямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць