Увечары 27 кастрычніка на сайт «Беларускага партызана» немагчыма было зайсці — браўзер пісаў, што ён недасяжны.
Як стала вядома «Нашай Ніве», у сайта belaruspartisan.org скончыўся час рэгістрацыі дамена.

«За гэтую справу адказваў заснавальнік сайта Павел Шарамет, — сказалі нам прадстаўнікі «Партызана». — Без яго цяжка працягнуць гэты тэрмін. Магчыма, быў іншы чалавек, які гэтым займаўся, мы яго цяпер шукаем. Але справа ўскладняецца тым, што ўдзельнікі каманды знаходзяцца ў розных краінах. Мы спадзяёмся, што хутка пытанне вырашыцца. У самым горшым варыянце давядзецца пераязджаць на новы адрас. Улады тут ні пры чым».
Праз некалькі гадзін праца сайта аднавілася.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары