Здарэнні2323

Матацыклісту, які збіў інспектара ДАІ, далі максімальна магчымае пакаранне і штраф $15 тысяч

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 28 кастрычніка вынеслі прысуд па гучным ДТЗ: у красавіку даішнік паспрабаваў затрымаць матацыкліста, а той — выпадкова ці не — паехаў. У выніку міліцыянт правёў у коме 1,5 месяца, а кіроўца матацыкла чакаў прысуду ў СІЗА.

фота Ірыны Арахоўскай

У выніку 31-гадовага матацыкліста Сяргея Шаўцова прызналі вінаватым у супраціўленні супрацоўніку міліцыі і парушэнні ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Суддзя Валерый Есьман вырашыў, што матацыкліст атрымае 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, плюс — будзе пазбаўлены права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.

Пацярпелы інспектар Уладзімер Таўпінец прасіў суд, каб байкер сплаціў яшчэ 50 тысяч рублёў маральнай шкоды. Гэты пазоў суддзя Есьман задаволіў часткова — даішнік атрымае 30 тысяч.

Само ДТЗ адбылося 18 красавіка. На рагу праспекта Незалежнасці і праспекта Машэрава супрацоўнік ДАІ падышоў да байкера на спартовым матацыкле, які стаяў на светлафоры, і запатрабаваў паказаць дакументы. Нагодай стала адсутнасць на матацыкле рэгістрацыйных знакаў. Што адбылося далей, дакладна невядома. Відавочцы казалі, што матацыкліст рэзка стартануў з месца, а інспектар схапіўся за руль. Міліцыя сцвярджае, што матацыкліст зачапіў інспектара і пацягнуў за сабой. Матацыкліст заяўляў, што даішнік рэзка схапіў яго за руку, і ён выпадкова націснуў на газ. Тым часам загарэлася зялёнае святло для аўтамабіляў, якія ехалі па праспекце Незалежнасці. Кіроўца аўтамабіля з інкасатарамі не бачыў матацыкліста з інспектарам і пачаў рухацца. Адбылося сутыкненне, у якім цяжка пацярпеў даішнік.

46-гадовы інспектар перанёс некалькі аперацый, у тым ліку і трэпанацыю чэрапа, паўтара месяца ён быў у коме.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро23

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Роўда сфармулявала свае правілы жыцця62

Гістарычная падзея на марафоне: Себасцьян Саве прабег дыстанцыю менш чым за дзве гадзіны4

The Sunday Times пацвердзіла выпадак канібалізму ў расійскай арміі20

Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання4

Галадоўкі, перакуленыя міліцэйскія машыны, кроў, Ельцын вызваляе палітвязняў — згадваем падзеі Чарнобыльскага шляху-19967

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ3

Блізкія 74‑гадовага святара, які загінуў на трасе пад Фаніпалем, кажуць, што ён не перабягаў дарогу, а ратаваў параненага сабаку8

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка7

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро23

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць