Улада

Урад: усходнікі дамінуюць над заходнікамі

Сфармаваны новы склад ураду Беларусі. У ім, як і раней, дамінуюць выхадцы з Усходняй Беларусі й Расеі. Сярод віцэ-прэм’ераў няма ніводнага чалавека з захаду краіны, а сярод ключавых міністэрстваў – толькі абаронай (Леанід Мальцаў, Слонімшчына) і падаткамі і зборамі (Ганна Дзейка, Валожыншчына) кіруюць заходнікі.

Сам прэм’ер Сяргей Сідорскі паходзіць з Гомелю. Стуль жа і кіраўнік КДБ. У Калінкавічах нарадзіўся першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза – зь Петрыкаўскага раёну. Варта нагадаць, што Гомельшчына і Магілёўшчына палітычна самыя пралукашэнкаўскія рэгіёны.

Яшчэ два віцэ-прэм’еры – навічок ураду Віктар Бура і Андрэй Кабякоў – нарадзіліся ў Расеі. Усяго амаль траціна членаў ураду паходзяць з Расеі і іншых рэспублік былога СССР. Сярод іх міністры эканомікі Мікалай Зайчанка (Прыморскі край, Расея), замежных справаў – Сяргей Мартынаў (Ленінакан, Армэнія), унутраных справаў – Уладзімер Навумаў (Смаленск), старшыня вайскова-прамысловага камітэту Мікалай Азаматаў (Краснадарскі край, Расея), дзяржкамітэту памежных войскаў – Аляксандар Паўлоўскі (Маскоўская вобласьць).

Мікола Бугай

На дыяграме: паходжаньне міністраў ураду.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро24

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні8

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну1

Што вядома пра стралка, які ўварваўся на вячэру з Трампам5

«Я ірыс усё роўна з’ем, але вярніце мне 1,29 рубля». Хлопец знайшоў у цукерцы нечаканы сюрпрыз

Наста Роўда сфармулявала свае правілы жыцця66

Гістарычная падзея на марафоне: Себасцьян Саве прабег дыстанцыю менш чым за дзве гадзіны4

The Sunday Times пацвердзіла выпадак канібалізму ў расійскай арміі20

Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання4

Галадоўкі, перакуленыя міліцэйскія машыны, кроў, Ельцын вызваляе палітвязняў — згадваем падзеі Чарнобыльскага шляху-19968

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро24

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць