Свет4646

Прэм'ер Украіны задэклараваў два мільёны даляраў наяўнымі

Шмат цікавага даведалася Украіна, пасля таго як пад ціскам заходніх крэдытораў было ўведзенае абавязковае і публічнае дэклараванне даходаў і маёмасці дзяржаўнымі чыноўнікамі і дэпутатамі.

Адной з самых багатых асоб Украіны аказаўся прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Цікавасць была прыцягнута і да маёмасці былога прэм'ер-міністра краіны Юліі Цімашэнка. Яна не мае маёмасці, затое яе муж

Дэкларацыі таксама выявілі, наколькі людзі не давяраюць грыўні і ўкраінскай фінансавай сістэме. Так, напрыклад, кіраўніца Нацыянальнага банка Валерыя Гонтарава, у мінулым інвестыцыйная банкірка, задэкларавала банкаўскія дэпазіты на $1,8 млн, тады як у грыўнях яна трымае толькі эквівалент 2500 даляраў.

Іншым захапляльным момантам дэкларацый стаў памер багацця наяўнымі, крыніцы якіх найцяжэй адсачыць. У палітыка-папуліста Алега Ляшко з жонкай яно перавышае мільён даляраў. 

Яшчэ большыя грошы ў сейфе ці слоіках трымае прэм'ер-міністр Украіны 38-гадовы Уладзімір Гройсман.

Уладзімір Гройсман, фота з Вікіпедыі.

Разам з жонкай яны задэкларавалі наяўнасць 2,3 мільёна грыўняў у банках (гэта прыкладна 100 тысяч даляраў), затое гатоўкай у іх ляжыць $1,2 мільёна, 460 тысяч еўра і амаль 4 мільёны грывень.

Гройсман — сын уласніка рынка з Вінніцы, які ў 2006 годзе, у 28 гадоў, стаў мэрам горада. У 2014 годзе Пятро Парашэнка забраў паспяховага рэгіянальнага лідара ва ўрад, а ў 2016-м зрабіў прэм'ерам. Тым не менш, застаецца загадкай, як чалавек на муніцыпальнай і дзяржаўнай службе можа назбіраць мільённае багацце ў краіне, дзе сярэдні заробак роўны 200 даляраў за месяц.

На думку антыкарупцыйнага журналіста і дэпутата Мустафы Наема, патрабаванне дэкларацый — частка пазітыўнага працэсу, які прывядзе да паступовага самаачышчэння ўкраінскага палітычнага арганізма.

Іншы папулярны журналіст і дэпутат Сяргей Лешчанка крытыкуе Пятра Парашэнку.

Часам не ведаеш, плакаць ці смяяцца з дэкларацый украінскіх палітыкаў. Так, адзін з дзеячоў папулісцкай Радыкальнай партыі ўсе апошнія гады меў даходы памерам 2—4 тысячы даляраў. Пры гэтым ён задэклараваў прыкладна 245 тысяч даляраў наяўнымі, калекцыю старых абразоў, халоднай зброі і нават крыж-энкалпіён ХІІІ стагоддзя са святымі мошчамі.

Украінская палітыка — свята жыцця. Пры гэтым краіна за 25 гадоў апусцілася на 2-е месца знізу ў Еўропе па памеры ВУП на душу насельніцтва.

Каментары46

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць