Афіша

Прэмію «Героі года» ўручаць у клубе «Грай». Квіткі ўжо ў продажы!

12 сьнежня ў менскім клюбе «Грай» партал Tuzin.fm справіць 13-годзьдзе і ўручыць прэмію «Героі году» за 2016-ты.

Узнагароды традыцыйна ўручаюцца ў дзьвюх галоўных намінацыях — «Адкрыцьцё году» і «Героі году» — найлепшы беларускі гурт/выканаўца ў 2016-м. Пераможцы абвяшчаюцца штогод у адзін і той жа дзень, які лічыцца сымбалічным днём народзінаў нашага парталу — 12.12.

У розныя гады пераможцамі станавіліся ZET, N.R.M., рок-паэт Міхал Анемпадыстаў, Паліна Рэспубліка, «Ляпіс Трубяцкі», Akute, Hurma, Re1ikt, Leibonik, Dzieciuki ды іншыя. Летась узнагароды атрымалі Pauline і «Крамбамбуля». Уручэньне прэміі суправаджаецца канцэртам намінантаў (пераможцаў) прэміі.

Сёлета цырымонія пройдзе ў менскім клюбе «Грай», што месьціцца адразу за Палацам Рэспублікі, на вуліцы Інтэрнацыянальная, 33. Пакуль рэдакцыя складае шорт-ліст прэміі, першая партыя з 20 квіткоў ужо зьявілася ў продажы па 8 руб. Паступова кошт на ўваход будзе падвышацца. 

НАБЫЦЬ КВІТОК

12.12.2016. 19:00. Кафэ-клюб «Грай» (вул.Інтэрнацыянальная, 33). Прэмія «Героі году-2016». Уваход — 8 руб. (першыя 20), 12 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень). Даведкі па тэл.+375 29 687-20-93.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць