Улада123123

Расійскі Першы канал прысвяціў ток-шоу падручніку гісторыі Трусава. Ад Беларусі былі Кібальчыч і Стужынская ВІДЭА

Ці варта беларусам удзельнічаць у расійскіх прапагандысцкіх праграмах?

У эфіры расійскага Першага канала з’явілася ток-шоу «Час пакажа» пад назвай «Суседзі». Упершыню за доўгі час абмяркоўвалі не толькі Украіну, але і Беларусь.

Фармальная нагода — выхад дапаможніка па гісторыі, напісанага старшынёй Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым. Расейцаў абурыла фраза пра тое, што беларусы як нацыя з’явіліся на 200 гадоў раней за рускіх.

«Але мы сапраўдныя рускія, а не тыя, што з’явіліся ў 1497 годзе. Яны — татары», — зачытвалі ў эфіры вытрымкі з кнігі.

Алег Трусаў адмовіўся прыязджаць на запіс праграмы, таму голас Беларусі быў прадстаўлены ў асобе гісторыка Ніны Стужынскай. Таксама ў шоу была запрошаная Кацярына Кібальчыч — журналістка Першага канала, якая нарадзілася ў Беларусі.

Тэма абмеркавання прадказальна звязалася да пытання, ці не спрабуюць аўтары такіх падручнікаў (вядучы Арцём Шэйнін называў іх фрыкамі) разарваць братэрскія адносіны паміж Расіяй і Беларуссю. 

Ніна Стужынская адказвала вядучаму: прычым тут вы да беларускага падручніка. Яна запэўнівала, што нагоды для хвалявання няма, пры гэтым імкнучыся не ісці на канфлікт.

«Ад такога недахвалявання загінула 10 тысяч украінцаў», — парыраваў вядучы.

На вялікім экране паказвалі відэа з Дня Волі, дзе маладзёны скакалі пад крыкі «хто не скача, той маскаль». Расійскія эксперты абураліся гэтымі фактамі.

Аднак стваральнікі праграмы падрыхтаваліся да прыходу менавіта Стужынскай: яны працытавалі пост у фэйсбуку, дзе яна паўжартам пісала, што ў выпадку перамогі Слуцкага паўстання ў случакоў быў бы еўрапейскі заробак.

У выніку вядучы (той самы, які расказваў у эфіры, што забіваў людзей на вайне) паставіў пытанне рубам: для вас Бандэра і Шухевіч героі? Урэшце Стужынская адказала: «Для мяне яны героі ўкраінскага народа».

Пасля дыскусія канчаткова ператварылася ў крык, звыклы для расійскіх грамадска-палітычных ток-шоу. Тэма пераскочыла на палякаў і на тое, ці корміць Расія беларусаў.

Відэа можна паглядзець тут, Беларусі прысвечаная другая частка праграмы.

* * *

На вашу думку, ці варта беларусам удзельнічаць у падобных расійскіх праграмах?

Апытанка

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: Алег Трусаў выдаў «Гісторыю сярэднявечнай Еўропы» — гутарка

Каментары123

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі11

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскоўскі НПЗ6

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам6

Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы44

Вэнс заклікаў Іран паводзіць сябе як нармальная краіна1

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі11

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць